Цьвердакрылыя

атрад казурак From Wikipedia, the free encyclopedia

Цьвердакрылыя
Remove ads

Цьвердакрылыя, або жукі (Coleoptera) — атрад вусякоў, прадстаўнікі якога характарызуюцца выглядазьменай пярэдніх крылаў ў цьвёрдыя, моцна склератызаваныя, альбо скурыстыя надкрыльлі, пазбаўленыя жылкаваньня, з захаваньнем перапончатых задніх (ніжніх) крылаў, якія служаць для палёту і ў спакойным стане складзеныя пад надкрыльлямі (вельмі рэдка крылы і надкрыльлі рэдукаваныя); ротавы апарат — грызучы. Форма і памеры цела вельмі разнастайныя — ад 0,3-1,0 мм да 167 мм.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...

Разьвіцьцё з поўным ператварэньнем і праходжаньнем стадыі яйка, лічынкі, лялечкі і імага.

Жукі зьяўляюцца найбуйнейшай групай сярод вусякоў і жывых істот у цэлым — у атрадзе налічваецца больш за 359800 відаў (359891 від па стане на люты 2008 году), што складае 40 % ад усіх вядомых відаў вусякоў.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads