Цэле (Нямеччына)
горад у Нямеччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэле (па-нямецку: Celle) — горад на поўначы Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва на 31 сьнежня 2011 году — 69 972 чалавекі. Горад вядомы як «паўднёвая брама» Люнэбурскае пустэчы і знакаміты сваім Старым горадам зь яго чатырма сотнямі фахвэркавых дамоў і замкам у стылях рэнэсанс і барока.
Remove ads
Гісторыя
Цэле ўпершыню згадваецца ў 985 годзе. Ужо ў XI стагодзьдзі ён атрымаў права чаканіць сваю манэту, а ў 1301 годзе атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1378 годзе Цэле становіцца рэзыдэнцыяй герцагаў Заксэн-Вітэнбэрскіх, а з 1433 году — князёў Люнэбурскіх. У 1524 годзе горад прымае Рэфармацыю. З 1665 да 1705 году, у час кіраваньня герцага Георга–Вільгельма, горад перажывае культурны росквіт. У 1705 годзе, пасьля сьмерці апошняга, Цэле пераходзіць да княства Браўшвайг-Люнэбург. У якасьці кампэнсацыі, ён становіцца месцам знаходжаньня шэрагу адміністрацыйных установаў гэтага княства, у тым ліку суд (нават у нашыя дні Зямельны сацыяльны суд Ніжняй Саксоніі і Брэмэну знаходзіцца ў Цэле).
Remove ads
Славутасьці
- Стары горад
- Гопэнэр гаўс — сярэднявечны, багатадэкараваны фахвэркавы дом
- Замак
- Царква Санкт-Марыен
- Старая ратуша (1579) у стылі Вэзэрскага рэнэсансу
Галерэя
- Фахвэркавыя дамы ў Старым горадзе
- Дом Гопэнэр гаўс
- Старая ратуша
- Выгляд на Стары горад
- Цэле зімою
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads