Цяжарнасьць чалавека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяжарнасьць чалавека (лац. Graviditas) — выношваньне жанчынай плода ад апладненьня да родаў. Зь яе надыходам у жанчыны спыняюцца плоцевыя цыклы, павялічваецца патрэба ў пажыўных рэчывах і вітамінах, зьніжаецца тонус маціцы для папярэджваньня выкідыша. Звычайна доўжыцца 9 месяцаў (280 дзён). Аплодненыя заплодкаваныя вузы рухаюцца па маціцавай трубе ў маціцу і ўкараняюцца ў яе сьценку. На месцы ўкараненьня ўтвараецца пляцэнта. Аб’ём маціцы павялічваецца ў 500 разоў, яе маса ў 25 разоў[1].

Remove ads
Этапы

Апладненьне
Апладненьне[2] настае праз асемяненьне і ўяўляе сабой зьліцьцё мужчынскай і жаночай плоцевых вузаў (гамэтаў). Ёсьць асновай плоцевага размнажэньня ў чалавека. У выніку апладненьня ўтвараецца зыгота, якая дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплёідны(be) набор храмасомаў, уласьцівы саматычным вузам арганізму, і забясьпечваецца перадача спадчынных прыкметаў ад бацькоў[3].
Працэс апладненьня адбываецца ў некалькі крокаў, і перапыненьне любога зь іх можа прывесьці да няўдачы. На пачатку працэсу кнура перажывае шэраг зьмяненьняў, бо эякуляваная кнура не валодае дастатковымі магчымасьцямі да апладненьня[4], яна павінна прайсьці этап капацытацыі ў рэпрадуктыўны тракт жанчыны, які доўжыцца некалькі гадзін. Гэта павышае ейную рухомасьць і дэстабілізуе ейныя мэмбраны, падрыхтоўваючы яе да акразомнай рэакцыі, фэрмэнтатыўнага пранікненьня праз жорсткую мэмбрану заплодкавай вузы, зоны пэлюцыда, якая атачае заплодкавую вузу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads