Цівалі (Капэнгаген)

парк атракцыёнаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Цівалі (Капэнгаген)
Remove ads

Ці́валі (па-дацку: Tivoli) — парк атракцыёнаў і забаваў у Капэнгагене (Данія), адкрыты 15 жніўня 1843 году. Гэта найпапулярнейшы парк забаваў у Скандынавіі і чацьверты ў Эўропе пасьля Дыснэйлэнду, Эўропа-парку і Эфтэлінгу: у 2012 року сюды завіталі 4,033 мільёну наведнікаў[1].

Thumb
Уваход у парк «Цівалі» ўвечары
Remove ads

Мінуўшчына

Сьпярша парк меў назву «Tivoli & Vauxhall»[2]; «Tivoli» — ад парыскага парку забаваў (які ў сваю чаргу названы ад італьянскага места ля Рыму), а «Vauxhall» — ад парку забаваў у Лёндане. Ягоны заснавальнік, Георг Карстэнсэн (1812—1857), атрымаў пяцігадовы дазвол на будаўніцтва, сказаўшы каралю Хрыстыяну VIII, што «калі людзі забаўляюцца, то ня думаюць пра палітыку». Манарх надаў Карстэнсэну прыкладна 15 акраў (61 000 м²) умацаванага гласісу за Заходняй Брамай у арэнду. Таму да 1850-х Цівалі знаходзіўся па-за межамі места.

Ужо тады ў Цівалі дзейнічалі наступныя забаўкі: будынкі ў экзатычным стылі выдуманага Ўсходу: тэатар, сцэнічныя пляцоўкі, рэстараны ды кавярні, кветнікі, мэханічныя атракцыёны кшталту каруселяў і прымітыўная чыгунка. З надыходам цемры парк асьвятлялі каляровыя лямпачкі, у асобныя вечары запускалі фаервэркі.

Thumb
Пірацкі карабель у Цівалі (к.1900)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads