Ціханскае абацтва
кляштар у Вугоршчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ці́ханскае аба́цтва (па-вугорску: Tihanyi apátság [ˈtihɒɲ]) — абацтва на паўвысьпе Ціхань(hu) на возеры Балатон на захадзе Вугоршчыны.

Гісторыя
Кляштар быў заснаваны ў 1055 годзе каралём Андрашам у якасьці пахавальні чальцоў яго сям’і. Разьмешчаная пад кляштарным касьцёлам крыпта належыць да найстарэйшых захаваных да нашага часу раманскіх пабудоваў рэгіёну. У часы супрацьстаяньня туркам абацтва было перабудаванае ў фартэцыю. У 1752 былі надбудаваныя дзьве вежы, якія дагэтуль зьяўляюцца сымбалем паўвыспы Ціхань. Унутры абацтва знаходзіцца галерэя, у якой у летнія месяцы ладзяцца шматлікія культурныя мерапрыемствы. Насьценныя малюнкі ў касьцёле былі намаляваныя Караем Лоцам.
У 1921, пасьля няўдалай спробы рэстаўрацыі манархіі, апошні вугорскі кароль Карл IV быў на короткі час інтэрнаваны ў Ціханьскім абацтве.
Remove ads
Галерэя
- Від на Ціханскае абацтва
- Унутры касьцёлу
- Алтар касьцёлу
- Арган
- Від на абацтва
- Помнік ля Ціханскага абацтва вугорскаму каралю Андрашу I і яго жонцы Анастасіі Яраслаўне (з надпісам па-вугорску й па-ўкраінску)
Вонкавыя спасылкі
Ціханскае абацтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads