Чандрасэкара Вэнката Раман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чандрасэкара Вэнката Ра́ман (па-тамільску: சந்திரசேகர வெங்கடராமன்; 7 лістапада 1888, Тыручырапальлі, Брытанская Індыя — 21 лістапада 1970, Бангалор, Індыя) — індыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1930 за працы па рассеяньні сьвятла і за адкрыцьцё эфэкту, названага ў яго гонар.
Remove ads
Жыцьцё і кар’ера
У 1906 годзе скончыў Прэзыдэнцкі коледж у Мадрасе. Ад 1917 г. прафэсар Калькацкага ўнівэрсытэту. У 1933 годзе стаў дырэктарам Інстытуту навукі ў Бангалоры. Сябра Індыйскай АН ад 1934 г. У 1947 г. абраны замежным сябрам АН СССР. Ад 1948 г. сумяшчаў працу з пасадай прэзыдэнта Індыйскай АН. У 1957 годзе атрымаў міжнародную Ленінскую прэмію[9].
Унёсак у навуку
Навуковыя працы па оптыцы, малекулярнай фізыцы, фізыцы крышталёў, акустыцы. У 1928 годзе разам з К. С. Крышнанам адкрыў камбінацыйнае расьсеяньне сьвятла на вадкасьцях (эфэкт Рамана).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads