Чарнагорская біржа

фондавая біржа Чарнагорыі, заснаваная ў чэрвені 1993 году ў Падгорыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Чарнагорская біржа»фондавая біржа Чарнагорыі, заснаваная ў чэрвені 1993 году ў Падгорыцы.

Хуткія факты Тып, Разьмяшчэньне ...

На 2019 год АТ «Чарнагорская біржа» выкарыстоўвала гандлёвае апраграмаваньне славенскага прадпрыемства «Навіта» (Любляна), што распрацавала яго для Люблянскай біржы. Сэрвэр біржы апрацоўваў да 400 запытаў за сэкунду[5]. Біржа месьціцца ў Падгорыцы па Маскоўскай вуліцы, д. 77.

Remove ads

Акцыянэры

Паводле 12-га артыкула Статуту ад 29 кастрычніка 2018 году, акцыянэрны капітал АТ «Чарнагорская біржа» складаў 2 040 600 эўра і падзяляўся на 3401 акцыю вартасьцю па 600 эўра кожная[6]. На 2019 год 10 найбольшымі акцыянэрамі «Чарнагорскай біржы» былі:

  • інвэстыцыйны фонд «Гара Атлас» (Падгорыца) — 33,55 %;
  • «Біржа Стамбулу» (Турэччына) — 24,43 %;
  • АТ «Чарнагорскі брокер-дылер» — 17,26 %;
  • ТАА «Група Атлас» — 6,17 %;
  • АТ «Атлас-банк» — 5,79 %;
  • АТ «Чарнагорскі камэрцыйны банк» — 4,88 %;
  • АТ «Першы банк Чарнагорыі» — 3,73 %;
  • Іва Сеняк — 1,44 %;
  • Дыяна Шушкаўчэвіч — 0,74 %;
  • Андрэя Шушкаўчэвіч-Новавіч — 0,62 %[7].

«Атлас-банк» ёсьць уласьнікам біржы, бо вызначае галасаваньне свайго інвэстфонду «Гара Атлас» і даччыных прадпрыемстваў «Чарнагорскі брокер-дылер» і «Група Атлас». У выніку «Атлас-банк» мае кантрольны пакет у памеры 62,77 % акцыяў.

Remove ads

Брокеры

На 2019 год на «Чарнагорскай біржы» працавала 9 брокераў:

  • АТ «Чарнагорскі брокер-дылер» з 1996 году,
  • Банк «Унівэрсальны капітал» з 2 сьнежня 2002 году,
  • АТ «Нікшыцкі брокер» (Нікшыч) з 4 кастрычніка 2005 году,
  • АТ «ВІП брокер-дылер» з 13 студзеня 2006 году,
  • АТ «Падгорыцкі брокер-дылер» з 8 лютага 2006 году,
  • АТ «Глябальны брокер-дылер» з 24 жніўня 2007 году,
  • АТ «Бык і мядзьведзь» з 4 красавіка 2008 году,
  • АТ «Іпатэчны банк» з 19 сакавіка 2010 году,
  • АТ «Эрст-банк» (Вена, Аўстрыя) з 1 верасьня 2016 году[8].

У якасьці дэпазытарных на біржы працавала 6 банкаў:

  • «Іпатэчны банк»,
  • «Новы люблянскі банк» (Славенія),
  • «Першы банк Чарнагорыі»,
  • Банк «Унівэрсальны капітал»,
  • «Чарнагорскі камэрцыйны банк»,
  • «Эрст-банк»[9].
Remove ads

Мінуўшчына

У чэрвені 1993 году ўрад Чарнагорыі і 4 банкі Чарнагорыі — АТ «Чарнагорскі банк» (Падгорыца), АТ «Плеўлянскі банк» (Плеўля), АТ «Бэранскі банк» (Бэранэ) і АТ «Іпатэчны банк» (Падгорыца) — заснавалі ў Падгорыцы АТ «Чарнагорская біржа». У 1996 годзе зьявіліся 3 першыя брокерскія дамы: АТ «Чарнагорскі брокер», «Трымальнік брокер» і «Гара-Адрыя брокер». У лютым 2008 году «Чарнагорская біржа» ўступіла ў Сусьветны саюз біржаў (Лёндан, Ангельшчына). У наступныя гады заключылі пагадненьні аб распаўсюдзе зьвестак з трыма замежнымі навіновымі агенцтвамі: «Тэнфор» (Бялград, Сэрбія), «Томсан-Ройтэрз» (Лёндан) і «Блумбэрг» (Нью-Ёрк, ЗША)[10]. 10 студзеня 2011 году ў склад «Чарнагорскай біржы» ўвайшла «Новая біржа каштоўных папераў Чарнагорыі», створаная 20 верасьня 2001 году «Справавым таварыствам брокераў» і 6 мясцовымі банкамі. У сьнежні 2013 году Стамбульская біржа (Турэччына) набыла 24,38 % акцыяў «Чарнагорскай біржы»[11].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads