Чарнаморац Новарасейск

расейскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнаморац Новарасейск
Remove ads

«Чарнаморац» (па-расейску: Черноморец) — расейскі футбольны клюб з гораду Новарасейску. Заснаваны ў 1907 годзе.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле гістарычных зьвестак, футбольная сэкцыя ў спартовым клюбе «Алімпія» з Новарасейску была створаная ўлетку 1907 году. У першынстве СССР у клясе «Б» і другой лізе горад быў прадстаўлены ў 1960—1970 і 1978—1991 гадах камандай «Цэмент» і ў 1970 годзе клюбам «Праца»[1].

Thumb
Матч «Чарнаморца» супраць «Уралу».

Пры фармаваньні новага чэмпіянату Расеі, «Чарнаморац» атрымаў магчымасьць выступаць у першай лізе, дзе на другі сэзон стаў пераможцам заходняй зоны, але ня здолеў у пераходным турніры трапіць у тройку. У 1994 годзе каманда зноў стала пераможцам лігі ўжо паводле новага рэглямэнту, без падзелу на зоны, і атрымала права гуляць у Найвышэйшай лізе расейскага футболу. З 1992 году каманду ачольваў Алег Далматаў[2]. «Чарнаморац» выступаў у найвышэйшым дывізіёне да 2001 году. Найвышэйшае месца, на якім атрымалася фінішаваць, было шостае. Новарасейцы зрабілі гэта двойчы, як то ў 1997 годзе пры Алегу Далматаве і 2000 годзе пры Анатолю Байдачным. Паводле вынікаў сэзону 2000 году шосты радок дазволіў клюбу выступіць у Кубку УЭФА 2001—2002 гадоў, дзе ў першым жа раўндзе «Чарнаморац» згуляў з гішпанскай «Валенсіяй». У тым жа годзе чарнаморская каманда страціла месца ў эліце. У 2002 годзе «Чарнаморац» зноў выйграў першынство першага дывізіёну, а на наступны год зноў выбыў з Найвышэйшай лігі. Цягам сэзону клюб дакрочыў да фіналу Кубка РФПЛ, адзіны розыгрыш якога ладзіўся ў тым годзе. У 2004 годзе «Чарнаморац» ачолілі краснадарскія кіраўнікі Бачыр Хут і Аляксандар Падабедаў, а галоўным трэнэрам стаў Аляксандар Гармашоў, які пасварыўся зь лідэрамі каманды. Футбалісты зь першых тураў змагалася за выжываньне, а пасьля 16 тураў 8 чэрвеня Гармашова часова зьмяніў Анвар Бікжанаў, які прапрацаваў усяго тры матчы, і да канца сэзону клюбам кіраваў ужо Віктар Цішчанка. «Чарнаморац» здолеў захаваць месца ў першым дывізіёне, але праз парушэньні ў фінансавай і юрыдычнай дзейнасьці клюбу, ліцэнзійны камітэт РФЗ пазбавіў яго прафэсійнага статусу. Перайменаваны ў «Новарасейск», у 2005 годзе клюб выступаў у аматарскай лізе.

Віталь Бут, які стаў генэральным дырэктарам у сярэдзіне 2009 году запрасіў на пасаду галоўнага трэнэра Дышакова, і ў 2010 годзе, каманда за тры туры да фінішу забясьпечыла сабе першае месца і выхад у ФНЛ. За час сэзону 2015—2016 гадоў у клюбе зноў зьмяніўся генэральны дырэктар. Анатоль Шмачкоў зноў узначаліў клюб, але ненадоўга. Аддзел ліцэнзаваньня РФЗ абмежаваў заяўку клюбу 18 футбалістамі. Улетку новым генэральным дырэктарам стаў Максім Клімаў. У пачатку сэзону 2016—2017 гадоў перад трэнэрам была сфармуляваная задача рабіць стаўку на мясцовых футбалістаў. На зімовы перапынак «Чарнаморац» пайшоў на чацьвертым месцы, фінішаваў агулам на пятым радку. Перад сэзонам 2017—2018 гадоў склад каманды прыкметна ўмацаваўся. 21 жніўня 2022 году суўладальнік групы кампаніяў «Дзела» і прэзыдэнт фэдэрацыі гандболу Расеі Сяргей Шышкароў паведаміў, што задумваецца пра інвэстыцыі ў новарасейскі клюб[3]. 16 верасьня ён стаў інвэстарам клюбу і заявіў, што мае намер вывесьці «Чарнаморац» у эўракубкі[4][5].

4 кастрычніка 2022 году новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Канстанцін Зыранаў. 28 траўня 2023 году клюб, пасьпяхова правёўшы заключную частку сэзону, датэрмінова здабыў сабе месца ў Першай лізе. Апошні раз каманда выступала ў перадэлітным дывізіёне ў сэзоне 2011—2012 гадоў. У сэзоне 2024—2025 гадоў «Чарнаморац» заняў у Першай лізе 3-е месца, якое дазваляла ўзяць удзел у пераходных матчах, але праз стан клюбнага стадыёну ён не атрымаў неабходную ліцэнзію і ў стыкавых матчах не згуляў[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads