Канстанцін Зыранаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Георгіевіч Зыранаў (па-расейску: Константин Георгиевич Зырянов; нар. 5 кастрычніка 1977 году, Перм, СССР) — расейскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорта Расеі (2008).
Remove ads
Кар’ера
«Амкар»
За свой першы клюб «Амкар» правёў 171 матч, забіў 48 галоў у пэрыяд з 1995 па 1999 год, выступаючы ў розных дывізіёнах чэмпіянату Расеі.
«Тарпэда»
З 2000 па 2006 гады выступаў за маскоўскае «Тарпэда». У новай камандзе Зыранаў згуляў два матчы ў складзе дубля й адразу пасьля гэтага атрымаў месца ў аснове. У кубку Расеі выходзіў на поле ў складзе аўтазаводцаў 26 разоў, адзначыўся трыма забітымі галамі. У Кубку УЭФА за «Тарпеда» правёў 8 матчаў, дзе забіў адзіны гол.
«Зэніт»
У сакавіку 2007 году перайшоў у «Зэніт», у складзе якога стаў у тым жа годзе чэмпіёнам Расеі й уладальнікам Супэркубка краіны. У сэзоне 2008 году Канстанцін перамог разам з «Зэнітам» Кубак УЭФА, забіўшы гол у фінальным матчы ў Манчэстэры, а яшчэ празь некалькі месяцаў і Супэркубак УЭФА.
У 2010 годзе Канстанцін у складзе свайго клюбу паўтарыў посьпех 2007 году й зноўку стаў чэмпіёнам краіны. У 2011 годзе футбаліст у складзе «Зэніту» стаў уладальнікам Супэркубка Расеі па футболе, узяўшы верх над камандай сталічнага клюбу ЦСКА.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Дэбютаваў у складзе зборнай Расеі 27 траўня 2006 году ў матчы супраць зборнай Гішпаніі, які скончыўся зь лікам 0:0.
Дасягненьні
Клюбныя
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі (3): 2007, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка Расеі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Расеі (2): 2008, 2011
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2008
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2008
Міжнародныя
Расея:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Асабістае жыцьцё
2 жніўня 2002 году жонка Канстанціна 23-гадовая Вольга Зыранова, якая пакутавала ад наркаманіі[4], знаходзячыся ў стане алькагольнага ап’яненьня й узяўшы ў рукі 4-гадовую дачку Ірыну, выкінулася з вакна з 8-га паверха. Дачка сканала ў той жа дзень, а сама Вольга памерла 2 верасьня[5].
28 жніўня 2008 году ў Канстанціна й ягонай сяброўкі Натальлі нарадзіўся сын, якога назвалі Львом. 9 чэрвеня 2010 году Канстанцін і Натальля заключылі афіцыйны шлюб[6]. 9 студзеня 2012 году ў пары нарадзілася дачка Паліна[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads