Часовая канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Часовая канстыту́цыя Белару́скае Народнае Рэспу́блікі — адзін зь юрыдычных дакумэнтаў палітычных структураў Беларускае Народнае Рэспублікі, які суіснаваў зь іншымі асноўнымі дакумэнтамі тагачаснае арґанізацыі рэспублікі (у прыватнасьці, устаўнымі граматамі).
Remove ads
Гісторыя
Пасьля скліканьня й пачатку дзейнасьці Ўсебеларускага зьезду 5 сьнежня 1917 году паўстала неабходнасьць у будучай інстытуцыяналізацыі ўлады на тэрыторыях, якія пазьней 9 сакавіка наступнага году былі ачыркнутыя ў Другой Устаўной грамаце БНР. Як адзначаецца, праца над падрыхтоўкай праекту канстытуцыі пачалася праз хуткі час пасьля скліканьня зьезду, якая, аднак, неўзабаве скончылася з прычыны супярэчнасьцяў між палітычнымі структурамі зьезду й бальшавікамі, якія мелі ўласны пункт гледжаньня на будучыню палітычнага статусу тэрыторыяў будучае БНР[1].
21 лютага 1918 году Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду выдаў Першую Ўстаўную грамату, дзе абвяшчалася перадача ўлады ў Беларусі на карысьць Народнага Сакратарыяту Беларусі.
На думку тагачаснага гісторыка й пазьней аднаго зь дзеячоў палітычных структураў БНР Аляксандра Цьвікевіча, першым канстытуцыйным дакумэнтам рэспублікі стала Другая Ўстаўная грамата, якая была выдадзеная 9 сакавіка гэтага ж году й абвясьціла этнаграфічную тэрыторыю беларусаў у якасьці рэспублікі[2]. Прыняцьце пазьнейшых заканадаўчых актаў прадпісвалася Ўстаноўчаму Сойму. 25 сакавіка гэтага ж году палажэньні Другое Граматы былі ўдакладненыя й пацьверджаныя Трэцяй Устаўной граматай.
Першая канстытуцыя Беларускае Народнае Рэспублікі была зацьверджаная 11 кастрычніка гэтага ж году пры старшынстве ў Радзе Язэпа Лёсіка й Антона Луцкевіча (Рада Народных Міністраў)[3]. У пачатку лістапада гэтага ж году А. Луцкевіч у рамках сваіх дыпляматычных візытаў наведаў Маскву, пры гэтым Рада Народных Міністраў выказала гатоўнасьць прыняць у Беларусі канстытуцыю савецкага ўзору пры ўмове, што расейскія савецкія ўлады прызнаюць незалежнасьць БНР, аднак дадзеная прапанова была адхіленая расейскім кіраўніцтвам[4].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads