Чжу Сі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чжу Сі (па-кітайску: 朱熹; 18 кастрычніка 1130 — 23 красавіка 1200) — выбітны канфуцыянскі філёзаф дынастыі Сун (960—1279), заснавальнік кітайскага нэаканфуцыянства. Філёзаф-энцыкляпэдыст, літаратар, тэкстоляг, камэнтатар старажытных тэкстаў. У гісторыі кітайскай думкі часта называемы другой па ўплывовасьці фігурай пасьля самога Канфуцыя[3]. Сучасьнікі прылічалі яго ў шэрагу з Чжан Шы і Люй Цзуцянем да «трох мудрацоў з Паўднёвага Ўсходу». Рабіў акцэнт на дасьледаваньне рэчаў, а таксама сынтэз ўсіх асноўных канфуцыянскіх канцэпцыяў, якія ляглі ў аснову функцыянаваньня кітайскай бюракратыі і ўраду на працягу больш чым за 700 гадоў.
Чжу Сі шырока вывучаў клясыку, камэнтары, гісторыю і іншыя твораў сваіх папярэднікаў. Ён некалькі разоў меў шанец папрацаваць ва ўрадзе[4], але большую частку свайго жыцьця пазьбягаў дзяржаўных пасадаў[3]. Ён таксама напісаў, зьбіраў і адрэдагаваў амаль сто кнігаў і перапісваўся зь дзясяткамі іншых навукоўцаў. Ён быў настаўнікам для шэрагу пасьлядоўнікаў, многія зь якіх навучаліся ў Чжу Сі шмат год. Ён абапіраўся на вучэньні братоў Чэн і іншых; а ў далейшым распрацаваў свае мэтафізычныя тэорыі датычныя прынцыпу і жыцьцёвай сілы. Ягоныя пасьлядоўнікі запісалі тысячы ягоных размоваў[4].
Remove ads
Біяграфія
Чжу Сі, сям’я якога паходзіла з павету Уюань, якая на сёньня ёсьць часткай сучаснай правінцыі Цзянсі. Нарадзіўся ў Фуцзяні, дзе ягоны бацька працаваў субпрэфэктурным начальнікам. Пасьля таго як у 1140 годзе бацька быў вымушаны пакінуць пасаду праз сваю апазыцыі да палітыкі ўраду. Чжу Сі атрымаў хатняе навучаньне ад бацькі. Паводле шматлікіх паданьняў, ён праяўляў выключныя здольнасьці ад самага дзяцінства. Паведамлялася, што ў веку пяці гадоў ён спытаў, што знаходзіцца па-за небам, а ў веку васьмі гадоў ужо разумеў значэньне «Канону сыновай пашаны» (Сяоцзін). У юнацтве яго натхніла ідэя Мэн-цзы пра тое, што любы чалавек можа стаць мудрацом.
Па сьмерці бацькі ў 1143 годзе Чжу Сі навучаўся ў сяброў бацькі — Ху Сяня, Лю Цыхуя і Лю Мяньчжы. У 1148 годзе, у веку 19 гадоў, ён пасьпяхова здаў імпэратарскі экзамен і атрымаў ступень цзіньшы, то бок прэзэнтаванага навукоўца. Ягоным першым афіцыйным прызначэньнем была пасада рэгістратара субпрэфэктуры Туньань, якую ён займаў з 1153 па 1156 гады. У 1153 годзе Чжу Сі пачаў навучацца ў Лі Туна, пасьлядоўніка нэаканфуцыянскай традыцыі Чэн Хао і Чэн І, і ў 1160 годзе афіцыйна стаў ягоным вучнем.
У 1179 годзе, пасьля працяглага пэрыяду без афіцыйных пасадаў з 1156 году, Чжу Сі быў прызначаны прэфэктам вайсковай акругі Нанькан, дзе аднавіў Акадэмію пячоры белага аленя. Праз тры гады ён быў паніжаны ў пасадзе за крытыку некампэтэнтнасьці і карупцыі ўплывовых чыноўнікаў. Падчас сваёй кар’еры ён неаднаразова прызначаўся на пасаду і неўзабаве здымаўся зь яе. Пасьля апошняй адстаўкі яго абвінавацілі ў шматлікіх злачынствах, а некаторыя нават патрабавалі пакараньня сьмерцю Чжу Сі. Адным зь ягоных галоўных палітычных супернікаў быў прэм’ер-міністар Хань Туачжоў[5][6]. Не зважаючы на жорсткую крытыку з боку прадстаўнікоў улады, на пахаваньне Чжу Сі прыйшло каля тысячы адданых прыхільнікаў. Пасьля сьмерці Ханя Туачжоў, пераемнік Чжу Сі, вядомы як Чжэнь Дэсю, разам з Вэй Ляовэнам, зрабілі плынь нэаканфуцыянства філёзафа дамінаванай філязофіяй пры двары дынастыі Сун[7][8].
У 1208 годзе, праз восем гадоў пасьля сьмерці філёзафа, імпэратар Нінцзун з дынастыі Сун рэабілітаваў Чжу Сі і ўганараваў яго пасьмяротным імём Вэнь Гун, што азначае «Паважаны шляхціч культуры». Прыблізна ў 1228 годзе імпэратар Ліцзун надаў яму пасьмяротны шляхецкі тытул герцага. У 1241 годзе памятная таблічка ў гонар Чжу Сі была зьмешчана ў канфуцыянскім храме ў Цюйфу, узвышаючы яго да статусу канфуцыянскага сьвятога. Сёньня Чжу Сі ўшаноўваецца як адзін з «Дванаццаці філёзафаў» канфуцыянства[9]. Сучасныя сінолягі і кітайцы часта называюць яго Чжу Вэнь Гун замест ягонага імя.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads