Чусавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чусавая (Паўднёвая) — рака на Сярэднім Урале, правы прыток Камы.
Працякае па тэрыторыі Чалябінскай, Сьвярдлоўскай абласьцей і Пермскага краю Расеі. Рака бярэ пачатак на ўсходніх сьхілах Уральскага хрыбта ў Азіі, перасякае яго і ў асноўным працякае па яго заходніх сьхілах, у эўрапейскай частцы Расеі, двойчы пераходзячы зь Сьвярдлоўскай вобласьці ў Пермскі край.
Упрыгожваньнем Чусавой зьяўляюцца шматлікія скалы (так званыя камяні), якія стаяць у месцах, дзе рака перасякае горныя ланцугі. Маляўнічасьць берагоў Чусавой, наяўнасьць шматлікіх славутасьцяў і шматлікія згадкі пра яе ў мастацкай літаратуры зрабілі яе папулярным турыстычным аб’ектам Уралу.
Паводле назвы ракі ў Беларусі назвалі адну з пускавых шахтаў стратэгічных ракет.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Чусавая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads