Чцібар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чцібар
Remove ads

Чцібар (Цідэбур, Сьцібар, Зьдзебар; X стагодзьдзе) — польскі князь і вайсковы дзеяч, прадстаўнік дынастыі Пястаў. Магчымы заснавальнік роду Астояў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Паходжаньне

Быў сынам князя палянаў Семамысла з роду Пястаў й братам першага гістарычна вядомага князя Польшчы Мешка I, а таксама яшчэ адно князя, невядомага зь імя. Імя Чцібар некаторыя з дасьледчыкаў (Станіслаў Кентшынскі і іншыя) выводзяць зь сэрбалужыцкіх абшараў, такім чынам яго маці магла паходзіць з гэтых земляў.

Дзейнасьць

Верагодна, быў ахрышчаны паводле рымскага абраду разам ці неўзабаве пасьля брата Мешкі (прыкладна 14 красавіка 966). 24 чэрвеня 972 у бітве пад Цэдыняй разьбіў нямецкія войскі на чале з маркграфам Лужыцкае Маркі Годанам і графам Зыгфрыдам фон Вальбэкам, якія ўварваліся ў Польшчу. Знаходжаньне Чцібара ў гэтым рэгіёне дазваляе меркаваць, што ён быў намесьнікам Мешкі ў Памор’і. Верагодна, ён ці хтосьці зь яго сыноў быў 25 траўня 992 удзельнікам падзелу ўладаньняў Мешкі І.

Remove ads

Нашчадкі

Некаторыя дасьледчыкі лічаць яго бацькам Стаігнева, пасла Баляслава Харобрага й адначасова заснавальнікам роду Астояў.

Ушанаваьне памяці

Чцібар — першы вядомы польскі пераможца ў змаганьні зь немцамі. З гэтае прычыны ён стаў пэрсанажам шматлікіх твораў: аповясьцяў «Любоне» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, «Скарб дзікаў» Караля Бунша, «Dagome iudex» Зьбігнева Нянацкага ды фільму «Гняздо» Яна Рыбкоўскага.

У гонар Чцібара названыя:

  • вучнёўскі спартовы клюб «Чцібар Цэдыня» (ад 26 траўня 1946);
  • Гара Чцібара — марэнавы нанос вышынёй 54,5 м над паверхняй мора. Тут 24 чэрвеня 1972 быў усталяваны помнік Польскае перамогі над Одрай аўтарства Чэслава Ўронкі й Станіслава Біжка;
  • пачатковая школа ў Дольным Любяхове (1964—2000), тут жа памятная шыльда;
  • Гурток імя Чцібара Зьвязу змагароў за волю й дэмакратыю, пасьля Зьвязу камбатантаў Польскае Рэспублікі й былых палітычных вязьняў;
  • хуткі цягнік маршруту Ўроцлаў-Шчэцін (1997—2003);
  • пасёлак Чцібара ў Шчэціне (ад 2006);
  • вуліцы ў паселішчах Хойна, Лобэз, Лодзь, Мяшкавіцэ, Шчэцін.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads