Чыятурскі тралейбус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тралейбуйсная сетка ў Чыятуры (Грузія) дзейнічала ў 1967—2008 роках. Адзіная міжмеская тралейбусная сыстэма Грузіі: тралейбусы курсавалі між Чыятурай і Сачхерэ.

Хуткія факты Тралейбусная сыстэма, Знаходжаньне ...
Remove ads

Мінуўшчына

Адкрыцьцё тралейбуснага злучэньня было прымеркаванае да 50-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада 1967. Сьпярша эксплюатацыяй займалася горназдабыўчая кампанія «Чыятурманган», а ў 1969 року вылучаная асобная транспартная арганізацыя.

Першы маршрут працягласьцю 9 км езьдзіў ад мескага Дома культуры да тралейбуснага дэпо. У 1969 року лінія працягнутая да Сачхэрэ. У 1972 року тралейбусная сетка дасягнула найбольшай працягласьці, калі была пракладзеная адна лінія агульнай працягласьцю 29 км. Другі маршрут курсаваў ад будынку культуры да жылых раёнаў Чыятуры.

Першымі тралейбусамі былі савецкія мадэлі МТБ-82, цягам 1970—1980-х рокаў былі набытыя 25 чэхаславацкіх вагонаў Škoda 9Tr, якія езьдзілі да канца эксплюатацыі.

У 1999 року тралейбусы хадзілі з інтэрвалам 30 хвілінаў на адлегласьць 14 км. У 1999 року ў дзеяньні засталіся шэсьць трамваяў Škoda 9Tr, у 2006 — усяго тры. Тады ў места паступілі два ўжываныя трамваі Škoda 14Tr з закрытай тбіліскай сыстэмы, аднак яны не пасьпелі ўвайсьці ў эксплюатацыю.

З прычыны частых праблемаў з электрычнасьцю рух быў вымушаны прастойваць па некалькі гадзінаў, і ў лістападзе 2007 року трамвайнае злучэньне было канчаткова закрытае. Большасьць тралейбусаў сьпісалі і парэзалі на мэталалом. У 2008 року часткова разабраныя рэйкі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads