Чыятура
места ў Грузіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чыяту́ра (па-грузінску: ჭიათურა) — горад у заходняй Грузіі, у краі Імэрэці, цэнтар муніцыпалітэту. Насельніцтва — 12 280 чал. (2023).
Remove ads
Геаграфія
Ляжыць у даліне ракі Квірыла (прытока Рыёні) і на прылеглых плято. Знаходзіцца за 220 км ад Тбілісі чыгункай.
Мінуўшчына
У 1849 року ў гэтых мясьцінах былі адкрытыя паклады манганавых і жалезных рудаў, а пазьней былі адкрытыя яшчэ й паклады камэрцыйна прыдатных манганавых аксыдаў, пэраксыдаў і карбанатаў. У 1879 року дзеля распрацоўкі радовішча была заснаваная Чыятурская манганавая кампанія. Дзеля перавозкі манганавых рудаў на пераплаўны завод у Зэстафоні была збудаваная чыгунка, якая цяпер цалкам электрыфікаваная. Паўсталае паселішча атрымала назву Квірыла ад суседняй ракі.
У часе расейскай рэвалюцыі 1905 року Чыятура была адзінай бальшавіцкай апорай у збольшага меншавіцкай Грузіі. 3700 шахтараў былі вымушаныя працаваць 18 гадзінаў штодня і спаць на месцы. Ёсіф Сталін стварыў з працоўных «чырвоныя баявыя аддзелы», якія займаліся рэкетам і разбуралі шахты ўласьнікаў, якія адмовіліся яму плаціць. У 1906 року бальшавіцкая дружына Котэ Цынцадзэ абрабавала цягнік, які вёз шахтарам заробкі, забіўшы пры гэтым жандарма і жаўнера.
У чэрвені-ліпені 1913 року шахтары зладзілі 55-дзённы штрайк, патрабуючы 8-гадзіннага працоўнага дня, падвышэньня заробкаў і скасаваньня начных зьменаў.
У 1921 року Чыятура атрымала мескі статус.

У 1954 року адкрытая канатная дарога для пад’ёму шахтараў, паколькі уздым з даліны займаў багата часу. У 2019—2021 роках сыстэма капітальна адрамантаваная.
У 1970-х роках руднікі Чыятуры выдавалі чвэрць усяго здабытку мангану ў СССР.
Remove ads
Культура
У месьце дзейнічае Дзяржаўны тэатар імя Цэрэтэлі, краязнаўчы музэй.
10 школаў, аддзяленьне Грузінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Эканоміка
Здабыча і ўзбагачэньне манганавай руды (Чыятурскае радовішча), кварцавага пяску, мармуру. Высокае ўтрыманьне мэталу ў рудзе, спрыяльныя ўмовы пакладу і зручнае геаграфічнае разьмяшчэньне (блізкасьць да чарнаморскіх портаў) надаюць асаблівае значэньне чыятурскаму мангану.
Дзейнічаюць завод сылікатнай цэглы, гарбатная і швейная фабрыкі.
Транспарт
Чыгуначная станцыя на лініі Зэстафоні — Сачхерэ.
Сеткай канатных дарогаў цэнтральная частка Чыятуры злучаная практычна з усімі жылымі і прамысловымі раёнамі.
У 1967—2008 роках дзейнічаў міжгародны тралейбус да Сачхерэ. Ад самага адкрыцьця і да канца на лініі працавалі тралейбусы Škoda 9Tr. Пасьля распаду СССР лінія дзейнічала нестабільна з прычыны частых праблемаў з электрычнасьцю.
Турыстычная інфармацыя
Каля Чыятуры знаходзіцца Мгвімэвіскі манастыр(d) XIII стагодзьдзя.
Рэлігія
Чыятура — сядзіба архіяпіскапа Грузінскай праваслаўнай царквы.
Вядомыя асобы
- Грыгол Абашыдзэ — грузінскі паэт;
- Марыя Бараташвілі — грузінская савецкая паэтка, драматург;
- Акакі Бэліяшвілі — грузінскі савецкі пісьменьнік, сцэнарыст;
- Арчыл Гаміяшвілі — савецкі актор;
- Міхаіл Геаргадзэ — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч.
Гарады-пабрацімы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads