Чэмпіянат футбольнай лігі Ангельшчыны

другі дывізіён чэмпіянату Ангельшчыны па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмпіянат футбольнай лігі Ангельшчыны
Remove ads

Чэмпіянат футбольнай лігі (па-ангельску: Football League Championship) — другая па значнасьці футбольная ліга Ангельшчыны пасьля Прэм’ер-Лігі. Яна была створаная ў 2004 годзе замест Першага дывізіёну. У розыгрышы лігі бяруць удзел 24 клюбы. Паводле вынікаў кожнага сэзону дзьве найлепшыя каманды з выніковай табліцы прасоўваюцца ў Прэм’ер-Лігу. Клюбы, якія сканчваюць сэзон на месцах з трэцяга па шостае, выходзяць у турнір плэй-оф, пераможца якога таксама прасоўваецца ў найвышэйшы дывізіён. Тры клюбы, які занялі апошнія радкі, перасоўваюцца ў Першую лігу. Каб захаваць 24 клюбы, тры найлепшыя клюбы зь Першай лігі і тры найгоршых клюбы з Прэм’ер-Лігі далучаюцца да Футбольнае лігі.

Хуткія факты Краіна, Канфэдэрацыя ...

Чэмпіянат футбольнай лігі зьяўляецца найбагацейшым футбольным дывізіёнам, які не зьяўляецца найвышэйшым у сваёй краіне, і восьмым самы заможным дывізіёнам Эўропы паводле сваіх прыбыткаў[1]. Сярэдняя наведвальнасьць матчаў дывізіёну ў сэзоне 2018—2019 гадоў склала 20181 чалавек[2], такім чынам гэтая ліга зьяўляецца самай наведвальнай сярод усіх футбольных ліг, які не зьяўляюцца найвышэйшымі ў сваіх краінах.

«Барнсьлі» зьяўляецца першым клюбам лігі, які атрымаў 1000 перамог. Гэтая гістарычная падзея адбылася 3 студзеня 2011 году, калі «Барнсьлі» ў хатнім матчы атрымаў перамогу над «Ковэнтры Сіці» зь лікам 2:1. «Барнсьлі», акрамя таго, зьяўляецца першым клюбам, які згуляў 3000 гульняў у дывізіёне[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads