Чэраваногія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэраваногія, гастраподы (па-старажытнагрэцку: γαστήρ — чэрава, стар.-грэц. πούς — нага), сьлімакі — вялікая таксанамічная кляса ў складзе тыпу малюскаў. Гэта другая па колькасьць відаў кляса жывёлаў пасьля вусякоў. Вядомыя 611 сямействаў сьлімакоў, 202 зь якіх ужо вымерлі і знойдзеныя толькі ў скамянелым выглядзе[1].
Remove ads
Арэал значна вар’юецца ў розных прадстаўнікоў клясы. Месцамі пражываньня могуць быць сады, лясныя масівы, пустыні, горы; маленькія канавы ці рэкі і азёры; эстуарыі, марскія ўзьбярэжжы, скалістыя і пясковыя міжпрыліўныя зоны, абісальныя акіянскія глыбіні, у тым ліку гідратэрмальныя крыніцы, і некаторыя іншыя экалягічныя нішы, улучна з паразытычнымі.
Remove ads
Месцапражываньне
Найбольш распаўсюджаныя і пазнавальныя сьлімакі жывуць на зямлі, некаторыя ў прэснай вадзе, але больш за дзьве траціны ўсіх відаў пражываюць у марскім асяродку.
У арэалах, дзе недастаткова карбанату кальцыю для пабудовы моцнае ракавіны, напрыклад, на некаторых кіслых глебах, пражываюць віды сьлімакоў, здольныя пабудаваць ракавіну зь бялку канхіяліну.
Анатомія


Сьветла-жоўты — цела
Карычневы — ракавіна і шчэлепная крышка
Зялёны — стрававальная сыстэма
Сьветла-пурпурны — шчэлепы
Жоўты — асфрадыюм
Чырвоны — сэрца
Ружовы —
Цёмна-фіялетавы —
1. нага
2. галаўны гангаль
3. пнэўмастом
4. верхняя спайка
5. асфрадыюм
6. шчэлепы
7. плэўральны гангаль
8. сардэчны атрыюм
9. нутраны гангаль
10. камора сэрца
11. нага
12. Шчэлепная крышка
13. мозг
14. рот
15. мацун (хэмансэнсарны, 2 ці 4)
16. вока
17. чэлес (выкручаны навыварат, звычайна ўнутры)
18. страўнікавае нервавае кальцо
19. нажны гангаль
20. ніжняя спайка
21. семяпровад
22. мантыйная паланіна / рэсьпіратарная паланіна
23. прысьценкавы гангаль
24. анус
25. гэпатапанкрэас
26. ганада
27. кутніца
28. нэфрыдый
Ракавіна

Верхні малюнак: тылавы выгляд ракавіны, бачная вярхушка
Цэнтральны малюнак: выгляд збоку, бачныя завіткі і адтуліна
Ніжні малюнак: асноўны выгляд
Большасьць чэраваногіх маюць цэльную ракавіну, сьпіральна скручаную, якая звычайна адчыняецца з правага боку (як бачна на выяве). Некаторыя віды маюць шчэлепную крышку, якая выконвае ролю люку. Звычайна складецца з рогападобнага матэрыялу, але ў некаторых малюскаў ракавіна вапнавая. Сустракаюцца наземныя сьлімакі без або з рэдукаванымі ракавінамі і абцякальным целам.
Стрававальная сыстэма
Дыхальная сыстэма
Крывяносная сыстэма
Сьлімакі маюць адкрытую крывяносную сыстэму з гэмалімфай у якасьці транспартавальнае вадкасьці. У гэмалімфе прысутнічае рэсьпіратарны пігмэнт гэмацыянін.
Выдзяляльныя сыстэма
Нэрвовая сыстэма
Рэпрадукцыйная сыстэма
Remove ads
Клясыфікацыя
Паводле старое клясыфікацыі вылучаліся чатыры падклясы[2]:
- Заднешчэлепныя (Opisthobranchia) (шчэлепы справа і ззаду ад сэрца)
- Бязракавінныя (Gymnomorpha) (няма ракавіны)
- Пярэднешчэлепныя (Prosobranchia) (шчэлепы перад сэрцам)
- Лёгачныя сьлімакі (Pulmonata) (лёгкае замест шчэлепаў)
Паводле новае сыстэматыкі (Bouchet & Rocroi, 2005) з улікам будовы ДНК падклясы і атрады былі скасаваныя і замененыя на клады:
- Клад Patellogastropoda
- Клад Vetigastropoda
- Клад Cocculiniformia
- Клад Neritimorpha (= Neritopsina)
- Клад Cyrtoneritimorpha
- Клад Cycloneritimorpha
- Клад Caenogastropoda
- Architaenioglossa
- Клад Sorbeoconcha
- Клад Hypsogastropoda
- Клад Littorinimorpha
- Клад Neogastropoda
- Клад Ptenoglossa
- Клад Heterobranchia
- Allogastropoda
- Opisthobranchia
- Pulmonata
- Basommatophora
- Eupulmonata
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads