Чэрвены Камень (замак)
замак у паўднёва-ўсходняй Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэрвены Камень (па-славацку: Hrad Červený Kameň, па-вугорску: Vöröskő) — замак у паўднёва-ўсходняй Славаччыне ў Малых Карпатах каля вёскі Часта.

Мураваны замак быў збудаваны ў XIII стагодзьдзі ў складзе агульнага прымежнага ланцуга абарончых умацаваньняў, якія аддзялялі Браціславу ад Жыліны. Замак быў цалкам перабудаваны ў крэпасьць у першай палове XVI стагодзьдзі. Калі дваранская сям’я Палфаў набыла замак у 1588 годзе, крэпасьць была завершана і з гэтага часу яна стала прэзэнтабэльным шляхетным замкам.
Нягледзячы на тое, што замак быў некалькі разоў пашкоджаны агнём, ён заўсёды рэканструяваўся высілкамі сям’і Палфаў — уладальнікамі замку да Другой сусьветнай вайны. У цяперашні час замак зьяўляецца музэем.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Чэрвены Камень (замак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads