Чэрвеньскі пераварот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэ́рвеньскі пераваро́т (па-эстонску: juunipööre) — падзеі 21 чэрвеня 1940 року ў Эстоніі, у выніку якіх быў зрынуты ўрад Юры Улуатса. Вынікам стала прызначэньне новага ўраду на чале зь Яганэсам Варэс-Барбарусам, правядзеньне пазачарговых парлямэнцкіх выбараў і, у рэшце рэшт, абвяшчэньне Эстонскай ССР 21 ліпеня 1940[1].
Перадумовы
У сьнежні 1938 року ў Эстоніі быў прыняты закон пра правядзеньне палітыку неўмяшальніцтва і нэўтралітэту[2].
7 чэрвеня 1939 року ў Бэрліне міністар замежных справаў Эстоніі Карл Сэльтэр і райхсміністар замежных справаў Нямеччыны Ёахім Рыбэнтроп падпісалі Дамову пра ненапад між Нямеччынай і Эстоніяй.
23 жніўня 1939 ў Маскве была падпісаная Дамова пра ненапад між Нямеччынай і Савецкім Саюзам, у сакрэтным пратаколе да якой былі разьмежаваныя сфэры ўзаемных інтарэсаў СССР і Нямеччыны ва Ўсходняй Эўропе. Паводле гэтае ўгоды Эстонія была аднесеная да сфэры інтарэсаў СССР[3].
28 верасьня ў Маскве быў падпісаны Пакт пра ўзаемадапамогу між СССР і Эстонскай рэспублікай, паводле якога СССР атрымаў у сваё карыстаньне некалькі вайсковых і вайскова-марскіх баз на эстонскай тэрыторыі[4].
16 чэрвеня 1940 року Савецкі ўрад абвінаваціў эстонскі бок у невыкананьні Пакту пра ўзаемадапамогу і запатрабаваў фармаваньня новага ўраду, які быў бы здольны забясьпечваць яго выкананьне, а таксама неадкладнага пропуску на тэрыторыю Эстоніі савецкіх вайсковых частак[5]. Пасьля згоды Эстоніі на яе тэрыторыю 17 чэрвеня ўвайшлі першыя савецкія войскі.
Remove ads
Падзеі
19 чэрвеня ўрад Юры Улуатса падаў прашэньне пра адстаўку прэзыдэнту Канстантыну Пятсу[6]. Фармаваньне новага ўраду было даручанае генэралу Ляйданэру[7].
21 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Таліне пачаўся мітынг з патрабаваньнямі фармаваньня прасавецкага ўраду[7]. Удзел у ім узялі ад 4000 да 5000 чалавек — працаўнікі савецкіх вайсковых базаў і грамадзяне СССР. Мітынгоўцы прайшлі шэсьцем да замку Кадрыёрг, дзе запатрабавалі ад прэзыдэнта адстаўкі ўраду Ляйданэра, неадкладнага вызваленьня палітвязьняў і стварэньня ўмоваў для нармальнай дзейнасьці прафзьвязаў[8].
Пасьля гэтага частка дэманстрантаў у суправаджэньні савецкіх браневікоў накіравалася да цэнтральнае турмы, адкуль вызвалілі 27 палітвязьняў[9]. Да 18 гадзінаў калёна вярнулася на Тоомпэа, дзе на вежы Доўгі Герман дзяржаўны сьцяг Эстоніі быў заменены на чырвоны[10].
Увечары па радыё быў абвешчаны склад новага ўраду на чале зь Яганэсам Варэс-Барбарусам[11].
Remove ads
Вынікі
5 ліпеня 1940 року прэзыдэнт Пятс падпісаў загад пра правядзеньне пазачарговых выбараў у Дзяржаўную думу (эст. Riigivolikogu) Эстоніі і пра фармаваньне новага складу Дзяржаўнае рады (эст. Riiginõukogu), а таксама аддаў загад ураду пра прыняцьце неабходных мер для забесьпячэньня паскоранае арганізацыі правядзеньня выбараў. Дзеля паскоранага правядзеньня выбараў былі прынятыя адпаведныя папраўкі да Закону аб выбарах[12].
Глядзіце таксама
- Парлямэнцкія выбары ў Эстоніі (1940)
- Пакт Молатава-Рыбэнтропа
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads