Пакт Молатава — Рыбэнтропа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пакт Молатава — Рыбэнтропа[1][2] або пакт Гітлера — Сталіна (афіцыйная назва — «Дамова аб ненападзе між Нямеччынай і Савецкім Саюзам»; ням. Deutsch-sowjetischer Nichtangriffspakt) — савецка-нямецкі пакт аб нянападзе, падпісаны 23 жніўня 1939 году ў Маскве міністрам замежных справаў Нямеччыны Ёахімам фон Рыбэнтропам і народным камісарам замежных справаў СССР Вячаславам Молатавым. Дамова прадугледжвала таксама нэўтралітэт абодвых падпісантаў у выпадку нападу трэцяга боку.

Remove ads

У сакрэтным дадатковым пратаколе прадугледжваўся падзел Усходняе Эўропы на сфэры ўплыву Савецкага Саюзу і нацысцкае Нямеччыны. Польская Рэспубліка дзялілася па рэках Нараў, Вісла і Сан. Узьядноўвалася БССР і Заходняя Беларусь улучна зь Вільняй, да Ўкраінскае ССР таксама адыходзілі вялікія ўкраінскія землі ў складзе Польшчы. Да савецкае сфэры ўплыву адыходзіла Бэсарабія (сёньняшняя Малдова), Эстонія і Латвія. У сакрэтным пратаколе прадугледжвалася высяленьне ў Нямеччыну насяляўшых савецкую зону немцаў (з Бэсарабіі, Балтыі, Букавіны).
У 1939 годзе Рыбэнтропа ўзнагародзілі па складаньні дамовы савецкім ордэнам Леніна[3].
Remove ads
Вынік
Вынікам пакту стаўся перагляд дзяржаўных межаў пасьля заваёвы Нямеччынаю Польшчы (прыкладна пачатак кастрычніку 1939 году). Дадатковым пагадненьнем ад 28 верасьня 1939 году быў прадугледжаны адыход Летувы да савецкае зоны ўплыву ўзамен на перасоўваньне нямецкае мяжы ад Віслы да Бугу.
У знак замірэньня ў захопленым Берасьці, апынуўшымся на мяжы Савецкага Саюзу і Нямеччыны, прайшоў супольны парад савецкіх і нямецкіх войскаў.
Польская Рэспубліка ня здолела абараніцца ад нападу СССР і Трэцяга Райху. У адказ на напад Нямеччыны на Польшчу Вялікабрытанія абвесьціла вайну Нямеччыне. 1 верасьня 1939 году стала пачаткам Другое сусьветнае вайны.
Кіруючыся пактам, у 1940 годзе Савецкі Саюз выставіў ультыматум Румыніі, па якім яна вымушаная была аддаць Бэсарабію і паўночную Букавіну. Тры балтыйскія краіны — Эстонія, Латвія, Летува, у 1940 годзе таксама былі далучаныя да СССР.
22 чэрвеня 1941 году Адольф Гітлер парушыў пакт, напаўшы на Савецкі Саюз.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads