Чэрыкаўскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэ́рыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы вобласьці. Чэрыкаўскі раён мяжуе з Амсьціслаўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Прапойскім і Чавускім раёнамі.
Remove ads
Гаспадарка
У верасьні 2021 году прыватнае прадпрыемства «Солар Лэнд» запусьціла ў раёне сонечную электрастанцыю магутнасьцю 109 мэгаватаў. Яе будаўніцтва коштам 170 млн даляраў доўжылася зь 2018 году сіламі беларускага і нямецкага падраднікаў з кітайскага абсталяваньня. Уласьнікам было брытанскае прадпрыемства «Камэліясайд». У лютым 2022 году распачалі камэрцыйнае выкарыстаньне электрастанцыі[4]. Яна налічвала 388 090 фотаэлектрычных модуляў і была найбольшай у Беларусі сонечнай электрастанцыяй. Яе ўласьнікам быў брытанскі грамадзянін Кіабад Тутанян Машад[5].
Remove ads
Гісторыя
У 1678 годзе Чэрыкаў стаў цэнтрам павету ў Магілёўскім ваяводзтве, менавіта тады Чэрыкаўшчына вызначылася як асобная адміністрацыйная адзінка. Да гэтага часу землі Чэрыкаўшчыны ўваходзілі ў розныя княствы, староствы, паветы. У канцы XVI стагодзьдзя чэрыкаўскія вёскі Лобча, Чудзінавічы, Язёры ўваходзілі ў Прапойскае; Вепрын і Глінь — Мсьціслаўскае; Паходавічы, Нарковічы, Вудага, Чэрыкаў — у Магілёўскае староствы.
З утварэньнем на аснове ўказу ад 10 студзеня 1778 году Магілёўскага намесьніцтва Чэрыкаў застаўся павятовым горадам. Двойчы на працягу шасьці гадоў Чэрыкаўскі павет мяняў сваю прыналежнасьць: у сьнежні 1796 году пры ўтварэньні Беларускай губэрні ўвайшоў у лік павятовых гарадоў. У 1802 годзе пры аднаўленьні Магілёўскай губэрні пакінуты ў ёй павятовым горадам.
У другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя тэрыторыя Чэрыкаўскага раёну ўваходзіла ў склад Даўжанскай, Камаровіцкай, Лабанаўскай, часткі Беліцкай, Дубровіцкай, Краснапольскай і Старынскай валасьцей Чэрыкаўскага павету.
17 ліпеня 1924 году быў створаны Чэрыкаўскі раён[6]. Ад 22 кастрычніка 2013[7] да 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму быў Аляксандар Мураўёў. Ад 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму зьяўляецца Міхаіл Касмачоў[8].
Remove ads
Геаграфія
Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, агульны нахіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж р. Сож. За 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Масква — Берасьце і Магілёў — Касьцюковічы.
Насельніцтва
Паселішчы
Населеных пунктаў 114 (1991 год), у тым ліку г. Чэрыкаў — цэнтар раёну. 5 сельсаветаў: Вепрынскі, Верамейскі, Рэчыцкі, Сормаўскі, Язёрскі.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads