Чэска Ліпа

места ў Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэска Ліпа
Remove ads

Чэ́ска Лі́па (па-чэску: Česká Lípa) — горад у Чэхіі, месьціцца ў Лібэрацкім краі. У ім налічваецца блізу 37 тысяч жыхароў, што робіць яго самым густанаселеным чэскім местам бяз статусу статутнага гораду. Гістарычны цэнтар добра захаваўся і ахоўваецца як гарадзкая зона-помнік.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першая пісьмовая згадка пра паселішча Ліпа датуецца 1263 годам[5]. Ад пачатку гэта было славянскае паселішча на гандлёвым шляху з Багеміі ў Цытаў[6]. Горад быў заснаваны на месцы паселішча, верагодна, паміж 1310 і 1319 гадамі. Першая пісьмовая згадка пра горад датуецца 1337 годам[7].

Thumb
Выдарысы места.

Гарадзкія муры былі ўзьведзеныя ў пачатку XIV стагодзьдзя, як і касьцёл Сьвятых Паўла і Пятра, які быў зьнішчаны пажарам у 1787 годзе[8]. У 1319 годзе Генрых зь Ліпаў прадаў замак з навакольлем свайму стрыечнаму брату Гынэку Бэрку. Калі той памёр у 1348 годзе, уласьнікам места стаў ягоны сын Гынэк, а пасьля і ягонай сьмерці пераемнікам стаў другі сын Генрых. У другой палове XIV стагодзьдзя род Вэйтміле зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё гораду. Дзеячы з гэтага роду займалі пасады старостаў і сьвятароў места. У 1389 годзе Ліпа пакутвала на пошасьць чумы. Паміж 1502 і 1553 гадамі значная частка гораду і ягоных ваколіцаў належыла Вартэнбэргам. Пазьней лорды Ліпы вярнулі сабе замак, і ён заставаўся ў іхным валоданьні больш за 100 гадоў. Значная частка места была зьнішчаная пажарамі ў 1787 і 1820 гадах.

У 1918 годзе Чэска Ліпа стала часткай незалежнай Чэхаславаччыны. Горад быў перададзены нацысцкай Нямеччыне разам з астатняй часткай Судэтаў у кастрычніку 1938 года ў адпаведнасьці з умовамі Мюнхэнскага пагадненьня і трапіў у склад правінцыі Судэтэнлянд. Чэска Ліпа вярнулася пад чэхаславацкае кіраваньне ў траўні 1945 году пасьля вызваленьня краіны.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads