Чэхаславацкі гандлёвы банк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэхаслава́цкі гандлёвы банк (па-славацку: Československá obchodná banka, ČSOB) — камэрцыйны банк у Славаччыне і Чэхіі. Уласьнік — бэльгійскі банк KBC (100% акцыяў), які ўваходзіць у склад фінансавай групы KBC Group N.V. Банк аказвае паслугі фізычным асобам і прадпрымальнікам.
З 3 200 000 кліентаў банку 3 мільёны — рэзыдэнты Чэскай рэспублікі, астатнія 200 тысячаў — рэзыдэнты Славацкай рэспублікі. У Чэхіі дзейнічае 210 філіяў і 78 у Славаччыне.
Remove ads
Мінуўшчына
Банк быў заснаваны ў 1964 року ў складзе г. зв. монабанкавай сыстэмы — Чэхаславацкага дзяржаўнага банку — і прызначаўся для забесьпячэньня фінансаваньня замежнага гандлю і кантролю над крэдытамі ў замежнай валюце зь міжнародных таргоў. Пасьля Аксамітнай рэвалюцыі 1989 року банк пачаў аказваць паслугі суб’ектам замежнага гандлю, а таксама новаствараным індывідуальным прадпрымальнікам і прыватным асобам.
У сьнежні 1997 чэскія ўлады абвясьцілі прыватызацыю найбуйнейшых банкаў, і першым на тэндары быў выстаўлены ЧСГБ. У чэрвені 1999 ягоныя акцыі па кошце 40 мільярдаў Kč набыў бэльгійскі банк KBC Bank зь фінансавай групы KBC Group N.V..
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads