Шартраўская катэдра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шартраўская катэдра
Remove ads
Remove ads

Катэ́дра Бо́жае Ма́ці ў горадзе Шартры за 80 кілямэтраў ад Парыжу лічыцца адным з найпрыгажэйшых помнікаў францускае готыкі і ўнесеная ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Thumb
Заходні фасад шартраўскае катэдры
Thumb
Плян шартраўскае катэдры

Цяперашні будынак катэдры быў ўзьведзены ў XIII стагодзьдзі пасьля таго, як у 1194 годзе пажар зьнішчыў стары раманскі храм. Паўночная вежа была скончана пазьней у стылі палымянай готыкі і стала заўважна вышэй за паўднёвую, надаўшы сабору непаўторны асымэтрычны сылюэт.

З IX стагодзьдзя ў Шартры захоўваецца туніка, якая належыла некалі, як лічыцца, Божай Маці, была падорана Карлу Вялікаму канстантынопальскай імпэратрыцай Ірынай, а каля 876 году перанесеная Карлам Лысым з Аахэну ў Шартр. Гэта робіць Шартраўскую катэдру папулярнаю мэтаю пілігрымак. У прыватнасьці, штогод на Пяцідзясятніцу з Парыжу ў Шартр праходзіць шматтысячнае міжнароднае паломніцтва каталікоў-традыцыяналістаў.

Шартраўская катэдра — галоўны храм Шартраўскай дыяцэзіі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Шартраўская катэдрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads