Шартр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шартр
Remove ads

Шартр (па-француску: Chartres) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Эр і Люар у рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар. Разьмешчаны за 96 кілямэтраў ад Парыжу на ўрадлівай раўніне Бос. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 38 840 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Від на цэнтар Шартру з маста Бужу

Назва гораду паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваяваньня ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагодзьдзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартраўскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамэн. Тытул герцага Шартраўскага належыў розным сваякам францускіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі БурбонаўГенрых IV.

Remove ads

Славутасьці

На пагорку, над старой часткай гораду, уздымаецца гатычны сабор Нотр-дам, пабудаваны з 1194 па 1220 гады, які валодае багатым скульптурным убраньнем. Сабор Шартраўскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а ягоныя вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.

Ураджэнцы

  • Лямэр — плябан манастыра ў Муат-о-Пэршы
  • Андрэ Фэліб’ен — гісторык караля Людовіка XIV

Вонкавыя спасылкі

Шартрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads