Швэрынская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Швэры́нская ратуша (па-нямецку: Schweriner Rathaus) — ратуша ў горадзе Швэрыне, Нямеччына.

Будынак, разьмешчаны на Рыначным пляцы ў Старым Швэрыне, вядомы з 1338 году. Мяркуецца, што першапачаткова гэта была гатычная пабудова з востраканцовым шпілем. Аднак, ратуша разам з суседнімі пабудовамі моцна была пашкоджана пажарамі 1531 і 1558 гадоў. У выніку, у 1567—1575 гадах новы будынак быў збудаваны ў стылі рэнэсанс.[1][2] Сучасны выгляд фасад ратушы прыняў у XIX стагодзьдзі па праекце Георга Адольфа Дэмлера.[3]
З 1998 году Гарадзкая рада і мэрыя пераехалі ў новы будынак.[4] У 2000—2001 гадах быў праведзены капітальны рамонт інтэр’еру. Сёньня будынак зьяўляецца офісам кампаніі Stadtmarketing Gesellschaft Schwerin GmbH.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads