Швэрын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Швэрын
Remove ads

Швэры́н (па-нямецку: Schwerin, на мэкленбурска-швэрынскім дыялекце Swerin) — горад на паўночным усходзе Нямеччыны, сталіца фэдэральнай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Насельніцтва на 31 сьнежня 2014 год складала 92 138 чалавек — гэта найменшы паводле колькасьці насельніцтва горад сярод сталіц фэдэральных земляў Нямеччыны і адзіны зь іх, які ня мае статус буйнога гораду (т. б. насельніцтва складае менш за 100 000 чалавек).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Від зьверху на Швэрынскі сабор

Упершыню горад згадваецца ў 1012 (або ў 1018 г.) у хроніцы біскупа Тытмара Мэрзэбурскага пад назвай Zuarina. Іншы летапісец — Гэльмальд Бозаўскі — згадвае горад у 1160 годзе пад назвамі Zuerin і Zwerin. З XV стагодзьдзя горад называўся Swerin, а з XVI стагодзьдзя афіцыйна стаў звацца Schwerin (Швэрын). Сама назва гораду паходзіць ад палабскага «zvěŕ» — зьвер.

Тэрыторыя сучаснага Швэрыну была заселеная даволі рана: прысутнасьць чалавека была тут ужо паміж 1000 і 600 г. да н. э. У I стагодзьдзі тут існавала германскае паселішча. У пачатку VIII стагодзьдзя на гэтых землях пасяліліся славяне. У 965 годзе тут ужо існаваў замак. У 1018 годзе ў ім ратаваўся ад люцічаў бодрыцкі князь Місьціслаў, але вымушаны быў здацца. У 1160 годзе бодрыцкі князь Ніклат спаліў замак, каб ён не дастаўся саксонскаму герцагу Генрыху Льву. Але Генрых адбудаваў замак і зрабіў яго сваім фарпостам на землях бодрычаў. Ужо ў 1167 годзе Швэрын становіцца цэнтрам графства і біскупства. У 1228 годзе ў Швэрыне існавала гарадзкая рада. У 1270 годзе пачалося будаўніцтва сабору.

У 1358 годзе Швэрын увайшоў у склад герцагства Мэкленбург. Герцаг Альбрэхт II зрабіў горад сваёй сталіцай. У 1531, 1558 і 1651 гадах моцныя пажары зьнішчылі істотную частку гораду. Падчас Трыццацігадовай вайны Швэрын пацярпеў у меншай за астатнюю частку герцагства Мэкленбург ступені. У 1705 годзе быў пабудаваны квартал Шэльфштат. У 1765 годзе герцаг перанёс сваю рэзыдэнцыю ў Людвігсьлюст.

Thumb
Квартал Шэльфштат у Швэрыне

У XIX стагодзьдзі горад страчвае свой сярэднявечны выгляд. У 1837 годзе Вялікі герцаг Паўль Фрыдрых зноў перанёс рэзыдэнцыю ў Швэрын і ў сувязі з гэтым вырашыў перабудаваць замак (што адбылося, аднак, ужо пасьля яго сьмерці). У 1847 годзе чыгунка злучыла Швэрын зь мястэчкам Гагеноў, якое знаходзілася на чыгунцы Бэрлін — Гамбург. У 1913 годзе з Бэрліну ў Швэрын быў перанесены авіязавод Fokker — менавіта на ім быў пабудаваны самалёт Манфрэда фон Рыхтгофэна, аса часоў Першай сусьветнай вайны, больш вядомага як «чырвоны барон». У 1918 годзе герцаг Фрыдрых-Франц IV ад стальцу, і Швэрын стаў сталіцай Вольнай дзяржавы Мэкленбург-Швэрын.

У 1932 годзе ў Мэклебургу-Швэрыне перамаглі нацыянал-сацыялісты. У 1934 годзе Швэрын стаў сталіцай правінцыі (гаў) Мэкленбург. У час Другой сусьветнай вайны горад быў бамбаваны чатыры разы. 2 траўня 1945 году Швэрын бяз бою быў заняты амэрыканскімі войскамі, але паводле дамовы паміж хаўрусьнікамі, увайшоў у савецкую акупацыйную зону.

Пасьля ўтварэньня НДР, Швэрын становіцца ў 1952 годзе адміністрацыйным цэнтрам акругі Швэрын. Зь сярэдзіны 1950-х да канца 1970-х было пабудавана шмат новых кварталаў, забудаваных тыповымі шматпавярховымі дамамі. 12 сьнежня 1986 году пад Бэрлінам пацярпеў катастрофу самалёт, які ляцеў зь Менску. У ёй загінула тады 72 чалавекі, у т. л. 20 шкаляроў з Швэрыну.

Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны (1990), Швэрын становіцца сталіцай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія, абышоўшы іншы горад-кандыдат на гэты статус — Ростак. З аднаго боку, Ростак мае значна большы за Швэрын паводле колькасьці насельніцтва, але на карысьць Швэрыну быў той факт, што ён ужо меў раней сталічны статус і ў ім захавалася патрэбная для гэтага інфраструктура. Акрамя таго, Ростак меў патэнцыял разьвіцьця і ў адсутнасьць сталічнага статусу.

У 2007 годзе была адбіта і паступіла ў абарачэньне памятная манэта вартасьцю ў 2 эўра, з сэрыі Фэдэральныя землі Нямеччыны, матывам якой стаў Швэрынскі замак.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Фахвэркавы дом у Старым горадзе Швэрыну

Асобы

  • Ульрых Мэкленбурскі (1527—1603) — герцаг Мэкленбургу
  • Фрыдрых Франц I Мэкленбурскі (1756—1837) — герцаг Мэкленбургу
  • Бэрта Клінгбэрг (1898—2005) — кветачніца, ганаровая грамадзянка Швэрыну
  • Андрэй Яўдачэнка (нар. 1958) — беларускі дыплямат
  • Олівэр Рыдэль (нар. 1971) — басыст гурту Rammstein

Гарады-сябры

Rammstein

Музычны гурт Rammstein быў заснаваны ў Швэрыне Рыхардам Круспэ і яго суседзямі па кватэры Олівэрам Рыдэлям і Крыстафам Шнайдэрам. У якасьці вакаліста яны запрасілі Тыля Ліндэмана, а для раскруткі гурта перабраліся ў Бэрлін.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads