Шкардзянка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шкардзянка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лебяды (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 27 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Васілішкі.
Пачынаецца каля вёскі Старога Двару, упадае ў Лебяду за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Васілішкаў. Цячэ ў межах Лідзкай раўніны. Рэчышча ў верхняй і ніжняй плынях каналізаванае[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads