Васілішкі
вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васілі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Шкардзянкі пры ўтоку яе ў Лебяду. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 1560 чалавек. Знаходзяцца за 22 км на паўночны ўсход ад Шчучына, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.
Васілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Remove ads
Назва
Тапонім Васілішкі ўтварыўся ад імя Васіль або вытворнага ад яго прозьвішча[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Wayselisken… Waysilischken… Waysilschke… Waisilisken (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[6]; Vassilyschki (4 кастрычніка 1511 году)[7].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У пісьмовых крыніцах Васілішкі ўпершыню ўпамінаюцца ў першай палове XV ст. Пад 1486 годам паселішча значыцца як мястэчка, што ў канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў было сталіцай павету. У 1499—1766 гадох існавала Васілішкаўскае староства, першымі ўладальнікамі якога былі: Ян Сьцяцковіч (1499), Ян Радзівіл (1500—1501), Васіль Львовіч Глінскі (1501—1504), Станіслаў Кішка (1505—1506; відаць ад гэтага прозьвішча і паходзіць мянушка жыхароў Васілішак — «кішкары»), Ян Шчытовіч (1507—1515), Якуб Кунцэвіч (1518—1523), Ян Радзівіл (1523—1541). У 1659 годзе ў Васілішках адбыўся соймік Лідзкага павету. У другой палове XVIII ст. староства знаходзілася ў валоданьні Міхала Казімера Агінскага.
Першы драўляны касьцёл Сьвятога Апостала Пятра збудавалі ў Васілішках на загад вялікага князя Казімера ў 1489 годзе (8086 вернікаў). У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе маскоўскія захопнікі зруйнавалі сьвятыню. У 1658 годзе Марцін Дамінік Лімонт, судзьдзя лідзкага земства і будучы кашталян віцебскі, заснаваў драўляны кляштар дамініканаў, а Кацярына Францкевіч з роду Абрахамовічаў у 1662 годзе годзе ахвяравала на яго ўладкаваньне 10 000 злотых. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у лютым 1706 году ў кляштары на некаторы час спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі (тым часам кароль швэдзкі Карл XII знаходзіўся ў мястэчку Жалудку). У 1769—1832 гадох сіламі манахаў будаваўся мураваны кляштарны корпус (у 1773 годзе тут было 11 манахаў). У 1769 годозе пачалося будаваньне мураванага касьцёла, кансэкраванага біскупам Валазіцкім у 1790 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Васілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лідзкага павету. На 1829 год у мястэчку было 144 будынкі (75 хрысьціянскіх і 69 юдэйскіх).
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў. На 1863 год — 88 жылых дамоў; на 1866 год — 244 будынкі, царква, касьцёл, сынагога, акруговая сядзіба паліцыі, паштовая станцыя і расейская народная школа (86 вучняў у 1885 годзе); на 1895 год — 130 двароў. З пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васілішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Васілішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час у мястэчку было каля 275 двароў, гмінная ўправа, касьцёл, пошта, кожны аўторак праводзіліся кірмашы.
У 1939 годзе Васілішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і сталі цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці. У 1940 годзе існавалі электрастанцыя (магутнасьць 17 кВт), завод вырабу фанэры, 2 паравыя млыны, амбуляторыя, вэтэрынарны пункт, клюб, лякарня (на 25 ложкаў), аптэка, пошта і тэлеграф. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 году Васілішкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 3 жніўня 1954 году статус паселішча панізілі да вёскі. 20 студзеня 1960 году Васілішкаўскі раён скасавалі, вёска ўвайшла ў склад Радунскага, з 25 сьнежня 1962 году — Шчучынскага раёну. На 1970 год тут было 300 двароў, на 1995 год — 532, на 1 студзеня 2001 году — 548. У 2000-я гады Васілішкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл па маскоўскай перабудове, каля 1900 г.
- Вуліца, 1915 г.
- Рынак, 1916—18 гг.
- Гарадзенская вуліца, да 1939 г.
- Рынак, да 1939 г.
- Рынак, да 1939 г.
- Юдэйская школа, да 1939 г.
- Рынак, 1941 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1829 год — 1096 чал., у тым ліку 575 хрысьціянаў і 521 юдэй[9]; 1863 год — 1859 чал.; 1866 год — 1841 чал., зь іх каталікоў 453, праваслаўных 5, юдэяў 1383[10]; 1869 год — 1229 чал.[11]; 1886 год — 931 чал.; 1897 год — 2781 чал., у тым ліку 2081 юдэй
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 1983 чал.; 1919 год — 1891 чал.; 1921 год — 1874 чал., зь іх каталікоў 641, праваслаўных 9, юдэяў 1223, іншых 1; 1940 год — 2596 чал.; 1970 год — 909 чал.[12]; 1992 год — 2678 чал.[13]; 1995 год — 1395 чал.[14]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 1560 чал.[15]
Інфраструктура
У Васілішках працуюць школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Савецкая вуліца | Віленская вуліца (паўночная частка) Гарадзенская вуліца (паўднёвая частка) |
Бяз назвы | Рынак пляц |
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Школьны пляц, Беліцкая і Лідзкая вуліцы[16].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1769)
- Могілкі: каталіцкія; татарскія (Мізар); юдэйскія
- Сынагога (пачатак ХХ ст.)
Страчаная спадчына
- Кляштар дамініканаў (XVIII ст.)
Асобы
- Ёсіф Багдзевіч (нар. 1937) — беларускі глебазнаўца-вынаходнік і акадэмік
Галерэя
- Краявіды Васілішак
- Касьцёл, галоўны фасад
- Касьцёл, з боку апсыды
- Касьцёл, інтэр’ер
- Каля касьцёла
- Плябанія
- Старая камяніца
- Вуліца
- Школа
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads