Шклоўская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шкло́ўская ра́туша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Шклове, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Утварае адзіны ансамбль з гандлёвымі радамі. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Шклоўская ратуша | |
![]() Шклоўская ратуша | |
Краіна | Беларусь |
Места | Шклоў |
Каардынаты | 54°12′0.26″ пн. ш. 30°18′0.75″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Шклоўская ратуша на мапе Беларусі ![]() ![]() Шклоўская ратуша | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Будавалася ў 1770—1772 гадох у ансаблі новага Рынку разам з гандлёвымі радамі. Ратуша з галоўнымі крамамі разьмяшчалася ў цэнтры гэтага комплексу. З чатырох кутоў комплексу знаходзіліся сьвірны, а пасярэдзіне верхняга рада — мескія вагі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, ратуша заставалася ў здавальняльным стане. Разам з тым, адбыліся некаторыя зьмены ў вонкавым выглядзе будынка.
Найноўшы час
У Другую сусьветную вайну ратуша і гандлёвыя рады атрымалі пашкоджаньні[1].
У 1999 годзе ратушу адрэстаўравалі, а гандлёвыя рады адбудавалі наноў. У новым будынку месьціцца гімназія, а ў самой ратушы — школьны музэй.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны, блізкі да квадрата ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры разьмяшчалаецца 2-ярусная 8-гранная вежа, якая падзяляецца пілястрамі і завяршаецца гранёным купалам зь фігурным шпілем. На вежы знаходзіліся гадзіньнік, звон і аглядальная пляцоўка. Сьцены таксама падзяляюцца пілястрамі і праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Першы паверх і пілястры дэкаруюцца роўным рустам. У першым ярусе ёсьць скразны праезд. На другі паверх вялі кутнія 2-маршавыя сходы. На першым паверсе знаходзіліся розныя службовыя памяшканьні. Асноўная частка памяшканьняў групавалася на другім паверсе з бакоў кароткага калідора.
З абодвух бакоў да ратушы далучаюцца 1-павярховыя гандлёвыя рады, якія ствараюць замкнёную кампазыцыю зь вялікім унутраным дваром. Крамы арыентуюцца аркамі ўва ўнутраны двор і на вуліцу, што дазволіла на адносна невялікай плошчы сканцэнтраваць да 120 гандлёвых памяшканьняў. Ува ўсходнім і заходнім карпусах гандлёвых радоў разьмяшчаюцца праезды. З кутоў комплексу разьмяшчаюцца 2-павярховыя квадратныя ў пляне сьвірны з шатровым пакрыцьцём. Фасады кутніх будынкаў падзяляюцца руставанымі пілястрамі.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- М. Астанковіч, 1905 г.
- 1918 г.
- 1920-я гг.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- студзень 1942 г.
- 1943 г.
- чэрвень 1944 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Гандлёвыя рады
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads