Шматкутнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шматкутнік
Remove ads

Шматкутнік[1] (многавугольнік) — геамэтрычная фігура, утвораная замкнёнай ламанай лініяй і абмежаваная яе вяршынямі. Часам выкарыстоўваюцца іншыя вызначэньні:

  • плоская замкнёная ламаная;
  • плоская замкнёная ламаная без самаперасячэньняў;
  • частка роўніцы, абмежаваная ламанымі.
Thumb
Шасьцікутнік

Вяршыні ламанай завуцца вяршынямі шматкутніку, а яе зьвёны — бакамі шматкутніку.

Зьвязаныя азначэньні

  • Вяршыні шматкутніку завуцца суседнімі, калі яны зьяўляюцца канцамі аднаго зь яго бакоў. Адцінкі, якія злучаюць несуседнія вяршыні шматкутніку, завуцца дыяганалямі.
  • Кутом (ці нутраным кутом) шматкутніку пры дадзенай вяршыні завецца кут, утвораны яго бакамі, зьбежнымі ў гэтай вяршыні, і зьмешчаны ў нутранай вобласьці шматкутніку. У прыватнасьці, кут можа пераўзыходзіць 180°, калі шматкутнік непукаты.
  • Вонкавым кутом пукатага шматкутніку пры дадзенай вяршыні завецца кут, сумежны нутранаму куту шматкутніку пры гэтай вяршыні. У агульным выпадку вонкавы кут — гэта рознасьць паміж 180° і нутраным кутом.
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Шматграньнік
  • Пукаты шматкутнік
  • Правільны шматкутнік

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads