Штурм Льежу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Штурм Лье́жу (5 жніўня 1914 — 16 жніўня 1914) — ваенная апэрацыя на Заходнім фронце падчас Першай сусьветнай вайны, падчас якой нямецкая армія штурмам узяла ўмацаваную бэльгійскую крэпасьць Льеж.

У адпаведнасьці з плянам Шліфэна, нямецкія войскі павінны былі праз тэрыторыю нэўтральнай Бэльгіі, абысьці асноўныя рубяжы абароны падыходаў да француска-нямецкай граніцы і ўдарыць па францускаму войску з флянгаў. Бэльгія адпачатку вайсковай падрыхтоўкі да ваенных дзеяньняў абвесьціла пра свой нэўтралітэт, але гэта ня выратавала яе ад нямецкай навалы.
4 жніўня нямецкая армія перайшла нямецка-бэльгійскую граніцу і пачала штурм бэльгійскай крэпасьці Льєж, яка прыкрывала найважнейшыя пераправы праз раку Маас. Першыя атакі не прынесьлі выніку, аднак пасьля падвозу цяжкай артылерыі і адыходу асноўных бэльгійскіх сіл з гораду нямецкія войскі здолелі захапіць крэпасьць.
Напад на горад пачаўся 5 жніўня 1914 і атакі трывалі да 16 жніўня, калі здаўся апошні форт. Мужны супраціў бэльгійскіх абаронцаў крэпасьці Льеж, затрымаў нямецкае ўварваньне ў Францыю на 4-5 дні. Чыгунка, патрэбная немцам ва Ўсходняй Бэльгіі не працавала на працягу ўсёй аблогі і нямецкія войскі не маглі прарвацца да Намюру да 20 жніўня.
Remove ads
Крынціы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads