Маас
рака ў Заходняй Эўропе, прытока Райну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маас (па-нідэрляндзку: Maas, таксама Мёз; па-француску: Meuse, па-валёнску: Mouze, па-лацінску: Mosa) — рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах. Даўжыня — 925 км, плошча басэйну — 36 тыс. км².
Remove ads
Асноўныя зьвесткі

Рака суднаходная да вярхоўеў, злучаная каналамі з такімі рэкамі, як Шэльда, Сэна, Райн ды іншыя. Вышэй за места Сэдан рака шлюзаваная. У ніжнім цячэньні ўзровень вады ў рацэ на значнае працягласьці разьмешчаны вышэй за раўніны паабапал Маасу, таму для прадухіленьня навадненьня рэчышча абмежаванае грэблямі. Сілкаваньне ракі пераважна дажджавое, а таксама сьнегавое. З гэтым зьвязана тое, што ў засушлівыя рокі ўзровень Маасу значна паніжаецца, што робіць суднаходзтва па рацэ праблематычным.
На Маасе разьмешчаныя месты Вэрдэн, Сэдан (Францыя), Намюр, Льеж (Бэльгія), Маастрыхт, Гэртагенбосх (Нідэрлянды).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Маас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гісторыя ракі Маас (нід.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads