Шылэле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шылэ́ле (па-летувіску: Šilalė) — горад на захадзе Летувы, знаходзіцца ў Таўроскім павеце, за 30 км на поўнач ад Таўрогаў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае каля 5 тыс. чалавек. Назва мае паходжаньне ад летувіскага слова «лясок».
Remove ads
Гісторыя
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў пачатку XVI стагодзьдзя. З 1522 году тут праходзілі кірмашы, у 1533 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл (згарэў у 1769 годзе). У 1660 годзе Шылэле атрымалі гандлёвы прывілей. У XVIII—ХІХ стагодзьдзях паселішча належала Пілсудзкім і Білевічам.
У канцы ХІХ стагодзьдзя ў паселішчы дзейнічала пошта, млын, аптэка, лютэранская і народная школы. У 1916 годзе пажарам была зьнішчана большасьць пабудоваў. У 1919 годзе Шылеле апынуўся ў складзе Летувіскай Рэспублікі. У 1940 годзе трапіў у склад СССР. Пасьля Другой сусьветнай вайны Шылэле ў 1952 годзе атрымаў гарадзкія правы, а герб у 2001 годзе.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads