Шыман Забела (сын Міхала)

(пам. 1793) кашталян менскі ў 1784—1787 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia

Шыман Забела (сын Міхала)
Remove ads

Шыман Забела (па-польску: Szymon Zabiełło, ? — 1793) — граф, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак ковенскага павета, кашталян менскі з 23 красавіка 1784 па 10 лютага 1787. Палкоўнік артылерыі, генэрал-маёр і генэрал-лейтэнант войскаў ВКЛ, кавалер ордэна Сьв. Станіслава.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

З роду Забелаў гербу «Тапор і Ліс», другі сын ковенскага пісара земскага Міхала Забелы і Ганны, дачкі кернаўскага старосты і менскага ваеводзіча Даніэля Белазора гербу «Венява» і Эўфразыны Білевіч гербу «Магіла».

Ваенную кар’еру пачынаў капітанам у францускім войску, потым быў пасьлядоўна палкоўнікам артылерыі, генэрал-маёрам і генэрал-лейтэнантам войскаў ВКЛ. На грамадзянскай службе 16 гадоў быў маршалкам ковенскага павету, а 23 красавіка 1787 году атрымаў менскае кашталянства па Адаму Хмары. У 1787 годзе з-за хваробы вачэй пакінуў яго на карысьць свайго пляменьніка, таксама Шымана.

Памёр у 1793 годзе бязьдзетным.

Remove ads

Літаратура

  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads