Шырвані Басаеў
ічкерскі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шырвані Салманавіч Басаеў (па-расейску: Ширвани Салманович Басаев, па-чачэнску: Баси Салмани воI Ширвани; 11 чэрвеня 1969, Відэна, Чачэнія — 27 кастрычніка 2000, Грозны) — чачэнскі грамадзкі дзяяч, генэрал. Малодшы брат Шаміля Басаева. Прымаў чынны ўдзел у Першай і Другой чачэнскіх войнах.
Remove ads
Асноўныя падзеі жыцьця
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1969 г.[1].
- У 1994 годзе стаў начальнікам збройнага аддзелу па асобных справах.
- 27 лістапада 1995 году быў прызначаны Дж. Дудаевым кіраўніком Відэнскай акругі.
- У 1995—1996 гадах удзельнічаў у таемных перамовах ураду Ічкерыі з Расеяй, дзе спрабавалі дагаварыцца з Расеяй аб вывадзе войскаў з Ічкерыі.
- У лютым 1996 году ў Відэнскай акрузе займаўся арганізацыяй народных вулічных вечаў і шэсьцяў, дзе простыя людзі патрабавалі вываду войскаў Расеяй з Ічкерыі.
- Увесь 1996 год арганізоўваў дробныя нафтаперапрацоўчыя заводы на ўсходзе й поўдні Ічкерыі.
- У студзені-лютым 1998 году вёў перамовы са Стаўрапольскім краем Расеі аб абмене нафты з Чачэніі на электраэнэргію са Стаўрапольскага краю, што яму ўдалося.
- 15 студзеня 1998 году прызначаны Асланам Масхадавым на пасаду старшыні дзяржаўнай рады па паліве й электраэнэргетыцы ва ўрадзе Ічкерыі.
- Быў старшынём нафтаперапрацоўчага прадпрыемства «ЮНКА».
- З пачаткам Другой расейска-чачэнскай вайны прымаў чынны ўдзел у ёй. У 1999 годзе зьявіліся ілжывыя зьвесткі пра ягоную гібель, якія былі абвергнутыя[2].
- Паводле паведамленьняў расейскіх СМІ, 27 кастрычніка 2000 году быў паранены ў Грозным расейскімі вайскоўцамі, ад чаго памёр[3][4]. Месца пахаваньня невядомае. У той жа час існуе меркаваньне, што ён жывы[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads