Шэньсі
правінцыя Кітаю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэньсі́ (па-кітайску: 陕西, піньінь:Shǎnxī) — правінцыя ў цэнтральным Кітаі, у басэйне сярэдняга цячэньня ракі Хуанхэ. Сталіца і самы буйны горад — Сіянь. Самая вялікая правінцыя Кітаю паводле колькасьці насельніцтва, паводле перапісу 2020 году ў Шэньсі пражывала 39,529 млн чалавек[2].
Remove ads
Геаграфія
Плошча 205 тыс. км². Паўночная частка правінцыі ў межах Лёсавага плято, на поўдні хрыбет Цыньлін, у цэнтры раўніна ракі Вэйхэ.
Клімат умераны мусонны, на поўдні субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −8 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 23 і 27 °C. Ападкаў ад 300 мм на паўночным захадзе да 1000 мм на паўднёвым усходзе.
Галоўныя рэкі: Хуанхэ (з прытокам Вэйхэ) і Ханьшуй (прыток ракі Янцзы).
Расьліннасьць на плято стэпавая і паўпустынная, у гарах — лясы.
Remove ads
Эканоміка
Шэньсі — старажытны земляробчы рэгіён Кітаю. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, проса, бавоўну, алейныя культуры. Гадуюць авечак, коз, буйную рагатую жывёлу, аслоў.
Прамысловасьць: чорная мэталюргія, машынабудаваньне (станкі, прылады, трактары, аўтамашыны), нафтаперапрацоўчая, хімічная, фармацэўтычная, папяровая, тэкстыльная, керамічная.
Вядзецца здабыча каменнага вугалю, нафты, жалезнай руды.
Асноўныя прамысловыя цэнтры — Сіянь, Баацзі, Яньань.
Суднаходства па рэках Хуанхэ і Ханьшуй.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Правінцыя Шэньсі дзеліцца на 11 гарадзкіх акругаў і адзін горад субправінцыйнага значэньня.
Славутасьці
У раёне Ліньтун гораду Сіань пры маўзалеі Цынь Шыхуандзі месьціцца Тэракотавая армія — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКО,
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads