Шэфілд

места ў Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Шэфілд
Remove ads

Шэ́філд (па-ангельску: Sheffield [ˈʃɛfiːld]) — рэгіянальны цэнтар Ёркшыр і Гамбэр у графстве Паўднёвы Ёркшыр, у Ангельшчыне. Разьмешчаны ў паўночнай Ангельшчыне на рацэ Шыф. У Шэфілдзе штогод праходзіць чэмпіянат сьвету па снукеры. Насельніцтва — 534 500 чалавек (2008). Шэфілд згуляў вырашальную ролю ў прамысловай рэвалюцыі, распрацаваўшы мноства значных тэхналёгіяў. У XIX стагодзьдзі ў горадзе адбылося велізарнае пашырэньне традыцыйнага гандлю сталовымі прыборамі, калі былі вынайдзены працэсы атрыманьня высакаякаснай нержавейнай і тыгельнай сталі. Гэта прывяло да амаль дзесяціразовага павелічэньня насельніцтва. Міжнародная канкурэнцыя ў вытворчасьці жалеза і сталі прывяла да заняпаду гэтай галіны прамысловасьці ў 1970-х і 1980-х гадах, што супала з заняпадам галіны здабычы вугалю ў рэгіёне.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Лічыцца, што тэрыторыя, якую цяпер займае горад Шэфілд, была заселена прынамсі з канца позьняга палеаліту, то бок больш за 12 тысяч гадоў таму[1]. Найранейшыя сьведчаньні пражываньня чалавека ў рэгіёне былі знойдзеныя ў Крэсўэл-Крэгс на ўсход ад места. У жалезным веку гэты рэгіён стаў памежным для племені брыгантаў. Уважаецца, што менавіта гэтае племя пабудавала некалькі гарадзішчаў у Шэфілдзе і ваколіцах[2].

Thumb
Відарысы Шэфілду XIX стагодзьдзя.

Пасьля сыходу рымлянаў, верагодна, рэгіён быў паўднёвай часткай каралеўства Элмэт, а рэкі Шыф і Дон утваралі частку мяжы паміж гэтым каралеўствам і каралеўствам Мэрсія[3]. Паступова ангельскія засяленцы прасоўваліся на захад з каралеўства Дэйра. У англасаксонскія часы тэрыторыя сучаснага места была на мяжы паміж каралеўствамі Мэрсія і Нартумбрыя. «Англасаксонская хроніка» паведамляе, што Энрэд Нартумбрыйскі падпарадкаваўся Эгбэрту Ўэсэкскаму ў вёсцы Дор, якая цяпер ёсьць прадмесьцем Шэфілду, у 829 годзе, што стала ключавой падзеяй у аб’яднаньні каралеўстваў пад кіраўніцтвам дынастыі Ўэсэкс[4]. Пасьля нармандзкай заваёвы Ангельшчыны паўстаньне мясцовых жыхароў прывяло да спусташэньня рэгіёну. Дзеля кантролю над зьнішчанымі мясцовымі паселішчамі быў пабудаваны Шэфілдзкі замак. Да 1296 году на тым месцы, якое цяпер вядомае як Замкавы пляц, паўстаў рынак[5], і Шэфілд пасьля вырас у невялікае гандлёвае мястэчка. У XIV стагодзьдзі Шэфілд ужо быў вядомы вытворчасьцю нажоў, як было згадана ў «Кентэрбэрыйскіх аповедах» Джэфры Чосэра, а да пачатку 1600-х гадоў ён стаў галоўным цэнтрам вытворчасьці сталовых прыбораў у Ангельшчыне па-за межамі Лёндану[6]. З 1570 па 1584 гады Марыя, каралева Шатляндыі, была зьняволена ў Шэфілдзкім замку.

У 1740-х гадах быў вынайшаны тыгельны спосаб вытворчасьці сталі, які дазволіў вырабляць сталь лепшай якасьці, чым гэта было магчыма раней[7]. Прыкладна ў той жа час быў распрацаваны мэтад тапленьня тонкага лісту срэбра на медны зьлітак дзеля атрыманьня срэбранага пакрыцьця, якое стала шырока вядома як шэфілдзкая пласьціна[8]. Гэтыя інавацыі стымулявалі рост Шэфілду як прамысловага гораду[9], але страта некаторых важных экспартных рынкаў прывяла да рэцэсіі ў канцы XVIII і пачатку XIX стагодзьдзяў. У час пошасьці халеры ў 1832 годзе загінулі 402 чалавекі[2]. Насельніцтва гораду хутка павялічвала цягам XIX стагодзьдзя. Гэтак за стагодзьдзе колькасьць жыхароў стала большай з 60 095 чалавек у 1801 годзе да 451 195 жыхароў у 1901 годзе[2]. Чыгунка Шэфілд—Ротэргэм была пабудавана ў 1838 годзе, злучыўшы між сабою два месты. Прыток людзей таксама прывёў да попыту на лепшае водазабесьпячэньне, і на ўскрайку гораду быў пабудаваны шэраг новых вадасховішчаў. Абвальваньне дамбы аднага з гэтых вадасховішчаў у 1864 годзе прывяло да Вялікай паводкі ў Шэфілдзе, у выніку якой загінула 270 чалавек і была спустошаная значная частка гораду[10]. Рост насельніцтва прывёў да будаўніцтва вялікай колькасьці жылых дамоў, якія разам з моцным забруджваньнем ад фабрык натхнілі Джорджа Оруэла ў 1937 годзе напісаць: «Шэфілд, я мяркую, мог справядліва прэтэндаваць на тое, каб яго называлі самым пачварным горадам у Старым Сьвеце»[11].

Thumb
Шэфілд па бамбаваньні люфтвафэ.

У 1930-х гадах места ахапіла Вялікая дэпрэсія, але з узмацненьнем міжнароднай напружанасьці і непазьбежнасьці Другой сусьветнай вайны сталеліцейныя заводы Шэфілду былі скіраваныя на вытворчасьць зброі і боепрыпасаў на вайсковыя патрэбы. У выніку горад стаў мішэньню для бамбардаваньняў люфтвафэ. Самыя моцныя атакі была зьдзейсьненыя ў ночы з 12 па 15 сьнежня 1940 году. Горад быў часткова абаронены загараджальнымі аэрастатамі, якія кіраваліся з каралеўскай авіябазы Нортан. У выніку налётаў больш за 660 чалавек загінулі, а многія будынкі былі разбураныя альбо моцна пашкоджаны, у тым ліку гатэль Марплз, у які трапіла 500-фунтавая бомба, у выніку чаго загінула больш за 70 чалавек[12]. У 1950-х і 1960-х гадах многія гарадзкія трушчобы былі зьнесеныя, а на іхным месцы былі пабудаваныя новыя жыльлёвыя комплексы. Значныя часткі цэнтру таксама былі перабудаваныя, каб вызваліць месца для новай сыстэмы дарог[2]. У лютым 1962 году Шэфілд быў спустошаны ўраганам, у выніку ветру, хуткасьць якога дасягала 156 км/г загінула чатыры чалавекі, а таксама было пашкоджана 150 тысяч дамоў, што складала на той час больш за дзьве траціны жыльлёвага фонду места[13]. Узмацненьне аўтаматызацыі і замежная канкурэнцыя сталіся чыньнікамі закрыцьця многіх сталеліцейных заводаў. У 1980-х гадах назіраўся найгоршы заняпад прамысловасьці Шэфілду, як у многіх іншых рэгіёнах Вялікабрытаніі[14].

Remove ads

Эканоміка

Thumb
Будынкі ў бізнэсовым раёне гораду.

Пасьля шматлікіх гадоў спаду эканоміка Шэфілду моцна аднавілася. Дасьледаваньне фінансавага плянаваньня Barclays Bank 2004 году[15] выявіла, што ў 2003 годзе раён Галам у Шэфілдзе быў раёнам з самым высокім рэйтынгам па-за межамі Лёндану паводле агульнага багацьця, пры гэтым дзель людзей, якія зарабляюць больш за 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў у год, складала амаль 12%. Апытаньне Knight Frank[16] выявіла, што Шэфілд быў самым хуткарослым горадам па-за межамі Лёндану паводле офісным і жылым плошчам і арэнднай плаце ў другой палове 2004 году. У гэты ж час адбываліся розныя рэканструкцыйныя праекты, сярод якіх аднавіліся Зімовыя сады, Сады міру, Галерэі тысячагодзьдзя. Эканоміка Шэфілду павялічылася з 5,6 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў у 1997 годзе[17] да 9,2 мільярдаў фунтаў у 2007 годзе[18].

Мэталюргія

Thumb
Шэфілдзкая мэталюргічная фабрыка Sheffield Forgemasters.

Здаўна Шэфілд вядомы сваёй мэталюргіяй і вытворчасьцю сталі. Самы раньні афіцыйны запіс аб вытворчасьці сталовых прыбораў, якімі Шэфілд асабліва вядомы, датуецца 1297 годам, калі была пададзеная падатковая дэклярацыя «Робэрта-разьбяра»[19]. Ключавая прычына посьпеху места ў вытворчасьці сталовых прыбораў павязаная з геаграфічным разьмяшчэньнем. Багацьце рэк у гэтым раёне забясьпечвала вадзяную энэргію, а геалягічныя фармацыі ў даліне Гоўп, у прыватнасьці, забясьпечвалі дастатковую колькасьць шліфавальных камянёў[19]. У XVII стагодзьдзі была створаная шандлёвая гільдыя, якая кантралявала прамысловасьць сталовых прыбораў у гэтым рэгіёне і існуе дасюль. У свой час яна засяродзілася на рынках па-за межамі Шэфілду, што прывяло да паступовага станаўленьня Шэфілда як паважанага вытворцы сталовых прыбораў[19].

Адыграўшы вырашальную ролю ў прамысловай рэвалюцыі, горад стаў прамысловым цэнтрам у XVIII стагодзьдзі і атрымаў назву «Сталёвы горад»[20]. Шмат інавацыяў у гэтых галінах было зробленае ў Шэфілдзе, да прыкладу, Бэнджамін Гантсман вынайшаў у сваёй майстэрні тэхніку тыгля ў 1740-х гадах[21]. Шэфілдзкі мэталюрг Гары Брэрлі стаў вынаходнікам у 1912 годзе нержавейнай сталі, што зрабіла сталовыя прыборы дасяжнымі для шырокай публікі[20][22]. Праца Фрэдэрыка Пікерынга і Тэрэнса Гладмана цягам 1960-х, 1970-х і 1980-х гадоў мела фундамэнтальнае значэньне дзеля распрацоўкі сучасных высокатрывалых нізкалегаваных гатункаў сталі[23]. У Шэфілдзе надалей працуюць над мэталюргічнымі інавацыямі ў Парку перадавой вытворчасьці, які месьціцца крыху за мяжою места ў раёне Ротэргэм, а таксама ў Шэфілдзкім унівэрсытэце ды іншымі незалежнымі дасьледчымі арганізацыямі[24].

Remove ads

Асобы

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads