Гімн Украіны

дзяржаўны гімн From Wikipedia, the free encyclopedia

Гімн Украіны
Remove ads

«Ще не вмерла України і слава, і воля» — нацыянальны гімн Украіны, адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Украіны, нараўне са сьцягам і гербам.

Хуткія факты Аўтар словаў, Кампазытар ...
Remove ads

Гісторыя

Украінскі этнограф, фальклярыст і паэт Павал Чубінскі напісаў увосень 1862 году патрыятычны верш «Ще не вмерла Україна», тэкст якога фактычна стаў нацыянальным гімнам яшчэ да таго, як Украіна стала незалежнай дзяржавай.

Верш хутка стала вельмі папулярным. Доказам гэтага стала тое, што ўжо 20 лістапада начальнік жандармэрыі Далгарукаў распарадзіўся аб высыланьні Чубінскага «з-за шкоднага ўплыву на думкі народу» пад паліцэйскі нагляд у Архангельскую губэрню.

У 1863 годзе верш упершыню быў апублікаваны ў часопісе «Мета» (нумар 4). Гэты патрыятычны тэкст таксама прыцягнуў увагу царкоўных дзеячаў. Адзін зь іх, каталіцкі сьвятар Міхайла Вярбіцкі, таксама вядомы кампазытар свайго часу, склаў музыку, спачатку для вакалу, пазьней з аркестравым суправаджэньнем. У 1865 годзе верш быў апублікаваны перакладзеным на музыку, з нотамі.

У пэрыяд з 1917 па 1920 гг. «Ще не вмерла Україна» выконвалася як нацыянальны гімн Украінскай Народнай Рэспублікі.

6 траўня 2003 году паводле закону «Аб нацыянальным гімне Ўкраіны» словы першай страфы і прыпеву Паўла Чубінскага (зь некаторымі зьменамі тэксту) на музыку Міхайлы Вярбіцкага былі прынятыя Вярхоўнай Радай у якасьці нацыянальнага гімна Ўкраіны.

Remove ads

Тэкст

Thumb
Міхайла Вярбіцкі, сьвятар, аўтар музыкі гімна

Сучасны тэкст гімна

Зацьверджаны 6 сакавіка 2003 Вярхоўнай Радай. У якасьці гімну зацьверджаны першы куплет і прыпеў (вылучаныя паўтлустым шрыфтам):

Больш інфармацыі Арыгінальны тэкст на ўкраінскай мове, Даслоўны пераклад на беларускую мову ...
Remove ads

Падобныя песьні іншых славянскіх народаў

Вонкавыя спасылкі

Аўдыё музыка 

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads