Ь
кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ь, ь (мяккі знак; курсіў: Ь ь) — 29-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў іншых славянскіх кірылічных альфабэтах: 28-я ў баўгарскім, 30-я ў расейскім і 31-я ва ўкраінскім (перамешчаная на цяперашняе месца ў 1990 годзе, а была апошняй); з сэрбскага прыбраная ў сярэдзіне XIX стагодзьдзі, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сэрбскага, ня ўводзілася. Самастойнага гуку не абазначае, можа разглядацца як дадатковая літара, мяняе значэньне папярэдняй літары. Ва ўкраінскай таксама выкарыстоўваецца ў спалучэньні ьо, адпаведным беларускай літары Ё пасьля зычных; ў сучасным баўгарскім правапісе толькі так і выкарыстоўваецца. Таксама ёсьць у альфабэтах некаторых неславянскіх моваў, у пісьмовасьці якіх можа сустракацца ў нечаканых месцах: напрыклад, пасьля галосных знакаў. У кірыліцы звычайна лічыцца 31-ай паводле парадку і выглядае як ; у глаголіцы мае выгляд
.
Remove ads
Лічбавае значэньне
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ь ня мае лічбавага значэньня.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads