Эвангелісты
чатыры аўтары Дабравесьцяў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эвангелі́сты (па-грэцку: εύαγγελιστής — які апавяшчаюць пра добрую вестку) — апосталы, аўтары чатырох кананічных Эвангельляў — Мацьвей, Марк, Лука й Ян.

У старажытнасьці гэтая назва была больш шырокай; так зваліся ўсе прапаведнікі Эвангельля ці хрысьціянства. Сярод пратэстантаў такое ўжываньне слова захавалася: так завуцца місіянэры й іншыя асобы, якія прапаведуюць хрысьціянства, што заключаецца ў Эвангельлях. У старажытнай хрысьціянскай царкве была адменная ступень ці пасада эвангелістаў адмыслова для пропаведзі Эвангельля сярод юдэяў і язычнікаў.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads