Мацьвей (апостал)

адзін з дванаццаці Хрыстовых апосталаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацьвей (апостал)
Remove ads

Апо́стал Мацьве́й (Матфей) (па-габрэйску: מַתִּתְיָהוּ — Матыцьягу або מתי — Матэй, «Дар Яхвэ»[3]; па-грэцку: Ματθαῖος — Матэос), вядомы таксама як Сьвяты́ Мацьвей — у Бібліі адзін з дванаццаці апосталаў Хрыстовых, які жыў у пачатку 1-га тысячагодзьдзя н. э. Адзін з чатырох Эвангелістаў.

Хуткія факты Сьвяты, Сьвецкае імя ...

Да Хрыста прыйшоў з пасады зборшчыка пошліны (мытара) — самай зьневажанай у юдэяў пасады, сваё першапачатковае імя «Левій» замяніў на Мацьвея. Паводле хрысьціянскіх багасловаў, Мацьвей на працягу 15 гадоў пасьля ўваскрасеньня Хрыста вёў прапаведніцкую дзейнасьць сярод жыдоў у Ерусаліме, падарожнічаў па Эфіопіі, Македоніі, Персыі і іншых краінах. Па хрысьціянскай традыцыі, лічыцца аўтарам аднаго з самага старажытнага і аўтарытэтнага Эвангельлья паводле Мацьвея, як мяркуецца напісанага на арамэйскай мове.

Сьвяты Мацьвей лічыцца апекуном рамесьнікаў, будаўнікоў, сталяроў, разьбяроў, кавалёў, банкіраў, мытнікаў а таксама ахоўнікам ад коклюшу і бясплоднасьці[1].

Remove ads

Імя ў беларускай традыцыі

З хрышчэньнем Русі і распаўсюджаньнем на землях Беларусі хрысьціянства ўсходняга абраду імя сьвятога сьпярша дайшло да нас з царкоўнаславянскай мовы. па-царкоўнаславянску: Матθей[4],у перакладзе Бібліі Францыскам Скарынам — Матθей[5], што на працягу некалькіх стагодзьдзяў транскрыбавалася ў беларускай фанэтычнай традыцыі, як Мацей, у пачатку XX стагодзьдзя ў поўным перакладзе Бібліі Янкам Станкевічам узьнікае варыянт Мацьвей, у 90-х гадах XX стагодзьдзя ў некалькіх фрагмэнтах перакладу Евангельля ўпершыню ўзьнікае варыянт Матфей[6], у XXI стагодзьдзі ў поўным перакладзе Бібліі Чарняўскім узьнікае варыянт Матэвуш.

Remove ads

Згадкі ў Бібліі

Thumb
Мазаіка са сьвятым Мацьвеем у чарльстанскім доме малітвы Нямецкай эвангельскай лютэранскай царквы (Паўднёвая Караліна)

Мацьвей згаданы ў Мц. 9:9 і Мц. 10:3 як былы мытнік з Капэрнаўму, пакліканы ў лік Дванаццаці Хрыстом. Мацьвей стаў адным з дванаццаці апосталаў Ісуса з Назарэту ў ліку першых[7][8][9][10][11]. Ён таксама пералічаны сярод дванаццаці, аднак бяз згадкі пра ягонае паходжаньне, у Мк. 3:18, Лк. 6:15 і Дз. 1:13. У Мк. 2:14 і Лк. 5:27 ён названы Левіем сынам Альфеевым. Зьяўляючыся мытнікам, ён мог зьбіраць падаткі з жыдоў для Ірада Анціпы[7][12][13]. Паводле Новага Запавету, ён быў адным са сьведкаў Уваскрэшаньня і Ўзьнясеньня Ісуса Хрыста.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Раньняе жыцьцё

Мацьвей быў галілейцам (імаверна, нарадзіўся ў Галілеі, якая не ўваходзіла ў склад Юдэі, ані рымскай Юдэйскай правінцыі) і сынам Альфеевым[8]. Падчас рымскай акупацыі (якая пачалася ў 63 да н. э. з заваёвай Пампэем), Мацьвей зьбіраў падаткі з жыдоў для Ірада Анціпы, тэтрарха Галілеі. Ягоны офіс знаходзіўся ў Капэрнаўме. Жыдамі, якія ўзбагачаліся ў такі спосаб, грэбавалі і лічылі адшчапенцамі. Аднак як мытнік Мацьвей мог ведаць пісьмовыя арамэйскую і грэцкую мовы[7][12][13].

Ісус сустрэў Мацьвея, калі той сядзеў ля сваёй мытніцы ля сучаснага машаву Альмагор, і паклікаў яго на служэньне адным з дванаццаці апосталаў. Пасьля гэтага Мацьвей запрасіў Ісуса дахаты на бяседу. Убачыўшы гэта, кніжнікі і фарысэі вінавацілі Ісуса за тое, што той есьць разам з мытнікамі і грэшнікамі. Ісус адказаў на гэта, што «прыйшоў не справядлівых, але грэшнікаў клікаць да пакаяньня» (Мц. 9:13; Мк. 2:17).

Служэньне

Новы Запавет паведамляе, што Мацьвей разам зь іншымі вучнямі хадзіў за Ісусам, быў адным са сьведкаў Ягонага Ўваскрэшаньня і Ўзьнясеньня. Пасьля гэтага вучні вярнуліся ў сьвятліцу (Дзеі 1:10-14)[14] (у тагачасным Ерусаліме гэтыя функцыі выконваў верхні пакой[15]). Яны трывалі разам у малітвах, а далей абвясьцілі, што Ісус Хрыстос і быў абяцаным Мэсіяй.

У Бабілёнскім Талмудзе (Сынэдрыён 43а) «Матэй» названы адным зь пяці вучняў «Ешуа»[16].

Пазьнейшыя айцы царквы, такія як Ірынэй (Супраць ерасяў(en) 3.1.1) і Клімэнт Александрыйскі, сьцьвярджалі, што Мацьвей перад тым, як накіравацца ў іншыя краіны, прапаведаваў Дабравесьце жыдоўскай грамадзе ў Юдэі. Старажытныя пісьменьнікі няпэўныя датычна краінаў, якія ён наведаў[15]. У традыцыі рыма-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў сьмерць Мацьвея была мучаніцкай[17][18], хоць гэта адмаўляў Гіраклеон у другім стагодзьдзі[13].

Паводле адных крыніцаў, Мацьвей быў замардаваны за пропаведзі ў Этыёпіі каля 60 року; паводле іншых, у малаазійскім месьце Герапаліс; яшчэ адным меркаваным месцам ягонай гібелі называюць рымскую фартэцыю Апсарас ў грузінскім месьце Гоніё.

Remove ads

Эвангельле

Хоць першыя з сынаптычных Эвангельляў фактычна ананімныя[19], традыцыйна аўтарам Эвангельля паводле Мацьвея лічыцца апостал Мацьвей[20]. Як дзяржаўны службовец у Капэрнаўму, у «Галілеі паганцаў», зьбіральнік мыта найхутчэй за ўсё ўмеў пісаць па-грэцку і арамэйску[21]. На рынках паўсюдна ўжывалася грэцкая мова[22]. Некаторыя раньнія айцы царквы занатавалі, што Мацьвей пісаў «па-габрэйску», тым ня меней кананічным тэкстам лічыцца грэцкі[23].

Сучасныя навукоўцы, такія як Рэйманд Эдвард Браўн, лічаць, што «кананічнае Мацьвеева [Эвангельле] было першапачаткова напісанае па-грэцку не-відавочцам, чыё імя для нас невядомае, які абапіраўся на крыніцы кшталту Марка і Q»[24]. Гэтая тэорыя вядомая пад назваю Маркава першынство. Аднак іншыя навукоўцы, сярод якіх Крэйг Бломбэрг, розным чынам адмаўляюць гэткія погляды[20][25][26]. Больш традыцыйнае тлумачэньне сынаптычных Эвангельляў сьведчыць на карысьць Мацьвея, што асабліва добра паказана ў Аўгустынскай гіпотэзе(en), названай паводле аднаго зь першых і найбольш выбітных яе прадстаўнікоў Аўгустына Гіпонскага.

Некананічныя Эвангельлі

Thumb
«Сьвяты Мацьвей запісвае Эвангельле, у той час як анёл трымае кнігу». Ісламская мініятура Кесу Даса для Маголаў

У III стагодзьдзі ў жыдоўска-хрысьціянскіх грамадах кшталту назарэйцаў і эбіянітаў увайшлі ва ўжытак юдэйска-хрысьціянскія Эвангельлі. Фрагмэнты гэтых кніг дайшлі да нас дзякуючы цытатам Ераніма, Эпіфанія й іншых. Большасьць дасьледнікаў на падставе захаваных частак Эвангельля назарэйцаў (26 фрагмэнтаў), Эвангельля эбіянітаў (7 фрагмэнтаў) і Эвангельля юдэяў (7 фрагмэнтаў), зьмешчаных у «Новазапаветных апокрыфах» Шнэемэльхера, лічаць гэтыя тэксты створанымі першапачаткова грэцкай мовай аўтарам грэцкага Эвангельля Мацьвея. Аднак частка дасьледнікаў лічыць гэтыя Эвангельлі фрагмэнтамі страчанага арамэйскага ці жыдоўскага арыгіналу.

Эвангельле дзяцінства Мацьвея — сабраная ў VII стагодзьдзі складанка з трох іншых тэкстаў: Протаэвангельля Якуба, уцёкаў у Эгіпет і Эвангельля дзяцінства Томаша.

Remove ads

У ісламе

Каран згадвае Хрыстовых вучняў, аднак не называе іхніх імёнаў, зьвяртаючыся да іх толькі як «памочнікаў у Божай працы»[27]. А вось мусульманская экзэгетыка і камэнтар да Карану пералічвае вучняў пайменна, і сярод іх называе Мацьвея[28]. Экзэгетыка прытрымліваецца традыцыі, паводле якой Мацьвей разам з Андрэем накіраваліся ў Этыёпію дзеля пропаведзі Слова Божага.

У мастацтве

У іконах і фрэсках, традыцыі маляваньня якіх ідуць з часоў Сярэднявечча, апостал Мацьвей, звычайна, намаляваны ў выглядзе сталага чалавека зь сівым валосьсем і шэрай ці беласьнежнаю барадою, апранутага ў туніку з даўгімі рукавамі або, часта, ў адзеньне, якое было характэрнае для рэгіёна, дзе маляваліся абразы. У праваслаўнай традыцыі, пры ўваходзе ў храм на царскай браме распаўсюджана адлюстраваньне сідзячага сьвятога, які займаецца пісьмом[29]. Апостал Мацьвей таксама адзін з распаўсюджаных сюжэтаў царкоўнай скульптуры.

Падобна да астатніх эвангелістаў, Мацьвея часта выяўляюць адной з чатырох жывых істотаў Адкрыцьця 4:7 — крылатага чалавека. Яго атрыбуты: сякера, дзіда, кніга і ручка, меч ці алебарда[30][31].

Remove ads

Ушанаваньне памяці

Апостал Мацьвей прызнаны сьвятым у рыма-каталіцкай, праваслаўнай, лютэранскай[32], англіканскай і некаторых іншых пратэстанцкіх цэрквах. Дзень памяці адзначаецца 21 верасьня ў заходняй і 16 лістапада ва ўсходняй традыцыях. Дадаткова ў праваслаўнай царкве адзначаецца дзень усіх апосталаў 30 чэрвеня (13 ліпеня).

Мошчы захоўваюцца ў Салернскай катэдры (Італія).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads