Эгнатыя Рагажына
альбанскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Эгнатыя» (па-альбанску: Egnatia) — альбанскі футбольны клюб з гораду Рагажыны. Заснаваны 15 верасьня 1934 году. Двухразовы чэмпіён Альбаніі (2024, 2025), двухразовы ўладальнік Кубка Альбаніі (2023, 2024).
Remove ads
Гісторыя
Футбол у Рагажыне зьявіўся зь першых гадоў Першай сусьветнай вайны. Тут на пачатку была сфармаваная каманда аматарскага ўзроўню, якая пазьней возьме ўдзел у спаборніцтвах у другім дывізіёне альбанскага футболу. Самым першым матчам у гісторыі клюбу стала таварыская сустрэча з клюбам «Бэса» ў 1934 годзе, якая скончылася паразай рагажынцаў зь лікам 1:7. У складзе «Бэсы» пяцьцю галамі адзначыўся студэнт аграноміі Мустафа Кара, які прыехаў да дому на канікулы з італьянскага Бары.
Упершыню «Эгнатыя» трапіла ў найвышэйшы дывізіён альбанскага першынства ўлетку 2004 году, але затрымацца там ня здолела, адразу страціўшы месца ў элітным дывізіёне праз год. 2 траўня 2021 году «Эгнатыя» вярнулася ў Супэрлігу пасьля перамогі зь лікам 1:0 над «Бэсай» у раўндзе на павышэньне. Дамагчыся гэтага атрымалася дзякуючы працы галоўнага трэнэра каманды Гугаша Магані. 26 траўня 2024 году «Эгнатыя» здабыла свой першы тытул чэмпіёна краіны, перамогшы ў вырашальным матчы сталічны «Партызані»[2][3][4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads