Супэрліга чэмпіянату Альбаніі па футболе 2023—2024 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Супэрліга 2023—2024 гадоў — 85-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Альбаніі, які праходзіў з 26 жніўня 2023 году па 26 траўня 2024 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стала «Эгнатыя».

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першага дывізіёну — «Скендэрбэў» і «Дынама». Гэтыя клюбы замянілі «Бюліс» і «Кастрыёці».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы; 7) Жарабя.
Заўвагі:
  1. Пункты ў гульнях паміж сабою: «Эгнатыя» — 6, «Партызані» — 3.
  2. Пункты (розьніца мячоў) у гульнях паміж сабою: «Тырана» — 5 (+1), «Тэўта» — 5 (–1).
  3. Паколькі пераможца Кубка Альбаніі «Эгнатыя» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, а «Скендэрбэў» УЭФА забараніла ўдзельнічаць у эўракубках, то кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла пятай камандзе лігі.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Вла ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Фінал чатырох

У фінале чатырох вызначаўся чэмпіён, які здабыў кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. Астатнія каманды, акрамя адхіленага «Скендэрбэў», здабылі кваліфікацыю ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў.

Гульні прайшлі з 17 па 26 траўня 2024 году. Усе раўнды складаліся з аднаго матчу. У паўфінале ў выпадку нічыі ў асноўны час далей праходзіла каманда, якая заняла вышэйшае месца ў рэгулярным сэзоне.

Паўфіналы Фінал
    
Партызані 1
Скендэрбэў 0
Партызані 0
Эгнатыя 1
Эгнатыя (м. л.) 0
Влазьнія 0 Трэцяе месца
Скендэрбэў 3
Влазьнія 2
Remove ads

Пераходны матч

Клюбы Першага дывізіёну, якія занялі месцы з трэцяга па шостае, трапілі ў плэй-оф на павышэньне. Іх пераможца «Флямуртары» сустрэўся ў фінальным пераходным матчы з восьмай камандай Супэрлігі, «Лячы». Перамогу ў дадатковы час здабыў «Лячы», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Больш інфармацыі Лячы, 3:1 (д. ч.) ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads