Эдрэд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдрэд (па-ангельску: Edred, Eadred; каля 923 — 23 лістапада 955) — кароль Ангельшчыны, які валадарыў у 946—955 гадох. Прадстаўнік Ўэсэкскай дынастыі. Малодшы сын караля Эдўарда Старэйшага й яго трэцяй жонкі Эдвігі, дачкі ўладара Кенту.
Пасьля сьмерці старэйшага брата караля Эдмунда 26 траўня 946 году, ён быў прызначаны прызначаны яго наступнікам, бо дзеці Эдмунда былі яшчэ малымі. Але Эдрэд амаль увесь час свайго ўладарства цяжка хварэў. Галоўныя клопаты па кіраваньні дзяржавай ён перадаў сваёй маці — Эдвіге, у той час фінансамі краіны заведаваў галоўны парадчык абат Данстан.
На пачатку свайго княжаньня ў Нартумбрыю ўварваўся былы кароль Нарвэгіі Эрык Крывавая Сякіра. Эдрэду атрымалася выгнаць акупантаў толькі ў 954 годзе. Праз год, 23 лістапада 955 году, кароль сканаў, не пакінуўшы нашчадкаў, у графстве Самэрсэт, але быў пахаваны ў Ўінчэстэры. Эдрэду спадчынаваў яго пляменьнік — Эдвін, сын Эдмунда I.
Папярэднік Эдмунд I |
Кароль Ангельшчыны 946—955 |
Наступнік Эдвін |
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Эдрэд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads