Эдўард Пакутнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдўард Пакутнік (па-стараангельску: Eadweard; 962 — 18 сакавіка 978) — кароль Ангельшчыны з 975 па 978 год. Сьвяты праваслаўнай, каталіцкай і англіканскай цэркваў. Быў старэйшым сынам караля Эдгара, пасьля сьмерці якога разам са сваім зводным братам Этэльрэдам прэтэндаваў на карону. У 975 годзе Эдўард быў абраны каралём, дзякуючы сваім уплывовым прыхільнікам архіэпіскапам Данстанам і Освальдам.
18 сакавіка 978 году быў запрошаны ў замак Корф у Дорсэтшыры, дзе на той момант жылі прынц Этэльрэд і яго маці Эльфрэда, другая жонка нябожчыка Эдгара. Падчас прывітаньня быў забіты слугамі Эльфрэды.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads