Этэльрэд Неразумны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Этэльрэд Неразумны
Remove ads

Этэльрэд Неразу́мны (па-стараангельску: Æðelræd Unræd, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Ангельшчыны 978—1013 і 1014—1016, прадстаўнік Ўэсэкскай дынастыі. Сын Эдгара й Эльфрыды. Быў абвешчаны каралём Ангельшчыны пасьля забойства свайго зводнага брата Эдўарда.

Хуткія факты Кароль Ангельшчыны, Папярэднік ...
Remove ads

Часы панаваньня

Панаваньне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасьцю сутычак з вікінгамі. У дзень сьвятога Брайса 13 лістапада 1002 году на загад Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Ангельшчыне. Гэта прывяло да нападу з боку Свэна Вілабародага, які ў пэрыяд з 1003 па 1007 гады зьдзейсьніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свэн атрымаў адступныя, і напады скончыліся да 1013 году, калі дацкі конунг захапіў ангельскі сталец. Этэльрэд зьбег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свэн сканаў, і Ўітэнагемот зноўку абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флёт абвесьціў каралём Кнуда, сына Свэна, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.

Remove ads

Спадкаемцы

Этэльрэд меў ня менш за 16 дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, спадкаваў трон. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандзкай. У 1042 годзе сын Эмы, Эдўард Спавяданьнік, таксама абіраецца каралём Ангельшчыны. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменьнік Эмы й кузэн Эдўарда, выкарыстаў гэтую роднасьць як падставу ангельскай кароны.

Remove ads

Мянушка

У сучаснай ангельскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаангельскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што імя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэньні з такой мянушкай было проста гульнёй словаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads