Эйфэлевы мост (Унгень)

мост паміж Малдовай і Румыніяй From Wikipedia, the free encyclopedia

Эйфэлевы мост (Унгень)
Remove ads

Эйфэлевы мост — мост праз раку Прут і кантрольна-прапускны пункт паміж Малдовай і Румыніяй. Мост разьмешчаны паміж горадам Унгень (Малдова) і камунай Унгень (Румынія).

Хуткія факты Тып, Структурная сыстэма ...
Remove ads

Гісторыя

6 (18) траўня 1872 году расейскі дыплямат Іван Зіноўеў і міністар замежных спраў Румыніі Георгій Костафору падпісалі пагадненьне аб чыгуначных вузлах, якое было ратыфікавана 9 (21) студзеня 1873 году[1].

Чыгунка Ясы — Унгень была адчынена 1 жніўня 1874 году. У межах падрыхтоўкі да расейска-турэцкай вайны (1877—1878), Расейская імпэрыя ў 1871 годзе распачала будаўніцтва чыгункі КішынёўКарнештыУнгены (будаўніцтва з 1871 па 1875 гады), якая і была адчынена 1 чэрвеня 1875 году. Унгенская мытня таксама была адкрыта ў 1875 годзе. Участак чыгункі Кішынёў — Карнешты быў адкрыты раней — яшчэ ў 1873 годзе.

У 1876 годзе пасьля вясновай паводкі ракі Прут чыгуначны мост, які злучаў Бесарабію і Румынію быў амаль зьнішчаны. Кіраўніцтва чыгунак запрасіла Густава Эйфэля ў Расею, каб перапраектаваць і перабудаваць мост.

Мост быў адкрыты 9 (21) красавіка 1877 году, усяго за тры дні да пачатку расейска-турэцкай вайны. 11 (23) красавіка 1877 году войскі Расеі ўвайшлі ў Румынію праз Унгень і на наступны дзень абвясьцілі вайну Асманскай імпэрыі.

Празь дзесяць гадоў пасьля будаўніцтва маста, Эйфэль пачаў будаваць Эйфэлеву вежу, якія падобная па стылі[2].

6 траўня 1990 году мост быў месцам акцыі, вядомай як «Мост кветак» (па-румынску: 'Podul de flori)[3], непасрэдным эфэктам якой было спрашчэньне пераходу граніцы паміж Румыніяй і Малдовай. У акцыі прыняло ўдзел каля 1200000 асобаў. Сымбалічна, з абодвух бакоў маста, былі раскіданыя кветкі, адкуль пайшла назва акцыі[4][5].

У чэрвені 1991 году, яшчэ да распаду СССР і атрыманьня незалежнасьці Малдовы, дайшло да другой акцыі, названай „другім мастом кветак”, якая прывяла да дамовы, згодна якой, жыхары Малдовы маглі без дакумэнтаў пераходзіць у Рымынію.

У красавіку 2012 году, незадоўга да 135-годзьдзя маста, на паседжаньні мясцовай рады малдоўскага гораду Унгень было прапанавана афіцыйна назваць мост, які злучае Малдову і румынію „мастом Эйфэля” (па-румынску: Podul Eiffel)[6].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads