Прут

Рака ва Ўсходняй Эўропе From Wikipedia, the free encyclopedia

Прут
Remove ads

Прут (па-ўкраінску: Прут, па-румынску: Prut, антычныя назвы па-грэцку: Pyretos, Парата, Пюрэт) — рака ва Ўкраіне, Малдове і Румыніі даўжынёй 967 км, левая прытока Дунаю (басэйн Чорнага мора). Выток Пруту знаходзіцца ў Івана-Франкоўскай вобласьці ва ўсходніх Карпатах.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Thumb
Рака Прут у сярэднім цячэньні
Remove ads

Геаграфія

Прут пачынаецца з гор недалёка ад Гавэрлы (Украінскія Карпаты), цячэ спачатку пераважна на поўнач, пасьля павяртае на паўночны ўсход, а бліжэй да Каламыі — на паўднёвы ўсход. Дасягнуўшы мяжы паміж Малдовай і Румыніяй, паварочвае яшчэ больш на паўночны ўсход, а пасьля на поўдзень. Пачынаючы зь места Леова Прут становіцца суднаходным і ўпадае ў Дунай за 3 км на захад ад места Рані (Адэская вобласьць), недалёка ад месца ўпадзеньня самога Дунаю ў Чорнае мора.

Даўжыня ракі 967 км. Прут — другая па велічыні рака Малдовы. Ягоны басэйн займае больш за 24% плошчы краіны. На рацэ разьмешчанае вадасховішча Касьцешці-Сьцінка (Малдова/Румынія) і Сьнятынская ГЭС, месты Варохта, Ярэмчэ, Каламыя, Чарнаўцы, Наваселіца, Унгень, Леова.

Remove ads

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Прутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads