Эйч Пі Бакстэр
нямецкі сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эйч Пі Ба́кстэр (па-ангельску: H.P. Baxxter), сапраўднае імя Ганс Пэтэр Геэрдэс (па-нямецку: Hans Peter Geerdes; нарадзіўся 16 сакавіка 1964 г., Леэр, Ніжняя Саксонія, ФРН) — нямецкі сьпявак, фронтмэн і адзін з заснавальнікаў гурта Scooter.
Remove ads
Кар’ера
Па сканчэньні ў 1985 годзе гімназіі ў родным Леэры вывучаў нядоўгі час права ў Гановэры, дзе ў 1987 г. разам з Рыкам Джорданам і ягонай сястрой Брыт Максімэ заснаваў гурт Celebrate the Nun[2]. У 1993 г. стаў адным з заснавальнікаў гурта Scooter. 15 сакавіка 2013 выйшла ягоная сольная песьня Who the Fuck Is H.P. Baxxter?. У 2015 г. зьняўся камэа ў адной з сэрыяў сэрыялу пра гамбурскіх паліцэйскіх Großstadtrevier. У 2016 і 2017 гадох быў сябрам журы шоў Нямеччына шукае супэрзорку.
Remove ads
Прыватнае жыцьцё
З 2006 да 2011 г. быў жанаты ў другі раз, з мадэльлю Зымонэ Мостэрт[3]. Мае калекцыю клясычных аўтамабіляў. Жыве ў раёне Дувэнштэт на поўначы Гамбургу[4].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads